Перайсьці да зьместу

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МНС РБ
Штаб-кватэра Менск, вул. Рэвалюцыйная, д. 5
Міністар Вадзім Сіняўскі
Першы намесьнік Аляксандар Худалееў
Намесьнікі Ігар Болатаў, Анатоль Даўгалевец, Андрэй Юржыц[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белінвэсткамплект», «Беллесавія», «Дыэкас», «Радон»
Бюджэт 328 мільярдаў рублёў[2] (2010 год; 110 мільёнаў $[3])
Сайт mchs.gov.by

Міністэ́рства па надзвыча́йных сытуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сьміністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць пажаратушэньне ды папярэджаньне прамысловых і прыродных здарэньняў. Міністар па надзвычайных сытуацыях ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 11 сакавіка 2021 году пасаду Міністра займае Вадзім Сіняўскі[4].

  • Рэгуляваньне і кіраваньне ў сфэры папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны
  • Забесьпячэньне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі
  • Ліквідацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
  • Стварэньне і забесьпячэньне захаванасьці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзэрваў[5]

Паводле Часткі 3 Ўставы МНС валодае паўнамоцтвамі на:

  • праверку выкананьня й вынясеньне загадаў аб выпраўленьні парушэньняў заканадаўства аб папярэджаньні здарэньняў;
  • запыт і атрыманьне зьвестак ва ўстановах;
  • прыцягненьне ўстановаў да распрацоўкі ведамасных пастановаў, падрыхтоўкі спабораў і распродажаў;
  • вызначэньне парадку кіраваньня маёмасьцю падпарадкаванымі ўстановамі[6].

На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 30 год, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 35 год. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:

  1. зьдзейсьнілі злачынства;
  2. зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
  3. адмаўляюцца праходзіць адмысловую праверку.

Супрацоўнікам у званьні ад шарагоўца да падпалкоўніка дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 гадоў, у званьні палкоўніка — да 50 гадоў, генэрал-маёра ды генэрал-лейтэнанта — да 55 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а ў званьні палкоўніка й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[7].

  • Міністар — Вадзім Сіняўскі
  • Першы намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Аляксандар Худалееў
  • Намесьнікі міністра
    • Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Анатоль Даўгалевец
    • Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў
    • Намесьнік міністра — палкоўнік унутранай службы Андрэй Юржыц
  • Памочнік міністра — прэсавы сакратар
  • Галоўная ўправа дзяржаўнай сыстэмы папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў і грамадзянскай абароны
  • Управа аварыйна-ратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў
  • Управа справаводзтва і кантролю выкананьня
  • Управа кадраў
  • Управа матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня
  • Управа міжнароднага супрацоўніцтва
  • Управа нагляду і прафіляктыкі
  • Управа прававога забесьпячэньня
  • Управа фінансавай і эканамічнай работы
  • Аддзел навукі і інавацыйнага разьвіцьця
  • Аддзел апэратыўнага кіраваньня
  • Аддзел арганізацыі навучаньня насельніцтва і прафэсійнай падрыхтоўкі
  • Аддзел рэжымна-сакрэтнай работы
  • Аддзел сувязі і апавешчаньня
  • Аддзел будаўніцтва
  • Сэктар ідэялягічнай працы
  • Сэктар мабілізацыйнага забесьпячэньня
  • Сэктар уласнай бясьпекі

Навучальныя і навуковыя ўстановы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падпарадкаваныя ўстановы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Кіраўніцтва Міністэрства Міністэрства. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  4. Новым міністрам па надзвычайных сітуацыях стаў экс-кіраўнік Гродзенскай міліцыі, Наша Ніва, 11-03-2021
  5. Назначение МЧС Республики Беларусь
  6. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 2006 г. № 756 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 верасьня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  7. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1999 г. № 130 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 лютага 2010). Праверана 17 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]