Перайсьці да зьместу

Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура Мінэнэрга РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па паліву і газіфікацыі
Дата ўтварэньня 25 верасьня 1992 (33 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 14
Міністар Дзяніс Мароз(be)
Зьвязаныя кампаніі «Белдзіпрагаз», «Белэнэргасеткапраект»
Бюджэт 1812 млрд рублёў[1] (2009 год; 646 млн $[2])
Сайт minenergo.gov.by
Колішняя назва Міністэрства паліва і энэргетыкі (1994—2001)

Міністэ́рства энэрге́тыкі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэнэрга Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне энэргазабесьпячэньня. Міністар энэргетыкі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 31 сакавіка 2025 году пасаду міністра займае Дзяніс Мароз.

  • парадкаваньне энэрга- й газазабесьпячэньня;
  • стварэньне ўмоваў для вытворчасьці й бясьпечнага выкарыстаньня падпарадкаванымі ўстановамі электрычнай і цеплавой энэргіі, прыроднага і звадкаванага газу, цьвёрдых відаў паліва;
  • забесьпячэньне энэргетычнай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі;
  • падрыхтоўка прапановаў аб парадкаваньні энэргетыкі супольна зь ведамствамі, падпарадкаванымі ўстановамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску;
  • спрыяньне выкананьню плацежных разьлікаў за паліва ды энэргію.
  • ухваленьне пастановаў аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні ўстановаў;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • атрыманьне зьвестак з установаў Статыстычнага камітэту;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне нарадаў адмыслоўцаў[4].

Пастановаю ад 25 верасьня 1992 г. № 594 урад утварыў замест Дзяржаўнага камітэту па паліву і газіфікацыі Міністэрства энэргетыкі[5]. Паводле Пастановы ад 12 траўня 1994 году № 330 адбылося яго перайменаваньне ў Міністэрства паліва і энэргетыкі[6]. Пастановаю ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 урад ухваліў новую ўставу для перайменаванага назад міністэрства[7].

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 12 верасьня 2010 г.
  2. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 12 верасьня 2010 г.
  3. Пералік дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Міністэрству. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 верасьня 2010 г.
  4. Палажэньне аб Міністэрстве энэргетыкі РБ. Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Праверана 12 верасьня 2010 г.
  5. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасьня 1992 г. №594 (рас.) Юрыдычны партал «LawBelarus» Праверана 12 верасьня 2010 г.
  6. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 траўня 1994 г. №330 (рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 12 верасьня 2010 г.
  7. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1595 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (10 верасьня 2008). Праверана 12 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]