Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МЛГ РБ |
---|---|
Папярэднік | Камітэт лясной гаспадаркі |
Дата ўтварэньня | 16 сакавіка 2004 (20 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Мясьнікова, д. 39 |
Міністар | Аляксандар Кулік |
Першы намесьнік | Фёдар Лісіца |
Намесьнікі | Аляксандар Корбут |
Зьвязаныя кампаніі | «Белдзяржпаляваньне», «Беллесэкспарт» |
Бюджэт | 231,1 мільярды рублёў[1] (2010 год; 77,2 мільёны $[2]) |
Сайт | mlh.by |
Міністэ́рства лясно́й гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстаньне. Міністар лясной гаспадаркі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 1 жніўня 2022 году пасаду міністра займае Аляксандар Кулік.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апарат — 5 аддзелаў, 3 управы;
- 6 абласных лесагаспадарчых аб’яднаньняў;
- Прадпрыемствы — «Белдзіпралес», «Белдзяржлес», «Белдзяржпаляваньне», «Беллесэкспарт»;
- Установы — «Беллесаабарона», «Беллесрад» і лясны сэлекцыйна-насеньневодчы цэнтар;
- Вучэльня кадраў лясной гаспадаркі;
- «Беларуская лясная газэта» (па-расейску: «Белорусская лесная газета»), часопіс «Лясная і паляўнічая гаспадарка» (па-расейску: «Лесное и охотничье хозяйство»).
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Часткі 3 Ўставы міністэрства мае наступныя задачы:
- парадкаваньне выкарыстаньня, аховы, абароны й аднаўленьня лясоў ды паляваньня;
- парадкаваньне дзейнасьці лясных ды паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных установаў;
- нагляд за выкарыстаньнем, аховаю ды аднаўленьнем лясоў, паляваньнем;
- забесьпячэньне акупнасьці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
- забесьпячэньне спажыўцоў драўнінаю ды лесаматэрыяламі;
- лесаўладкаваньне.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Часткі 5 Уставы МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:
- выданьне ведамасных пастановаў;
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- падачу позвы ў суд аб спагнаньні за шкоду лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня;
- ухваленьне пастановаў аб спыненьні шкоднай лесу, дзікім жывёлам ды асяродзьдзю іх пражываньня дзейнасьці[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ліпень 2013 году дзяржаўная лясная ахова ў складзе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі налічвала звыш 14 000 супрацоўнікаў, зь іх звыш 9500 (68%) лесьнікоў. У лясных гаспадарках працавала 242 пажарна-хімічныя станцыі і 650 пунктаў супрацьпажарнага інвэнтару. Для выяўленьня пажараў пабудавалі 59 мачтаў і 469 вышак, зь іх звыш 160 (34%) зь відэаназіраньнем[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 19 красавіка 2011 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2004 г. № 298 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (30 сьнежня 2010). Праверана 19 красавіка 2011 г.
- ^ Дыяна Серадзюк. Ня быць дзікунамі ў лесе // Зьвязда : газэта. — 18 ліпеня 2013. — № 131 (27496). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|