Беллеспаперапрам
Выгляд
Беллеспаперапрам | |
Тып | канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 9 сакавіка 1993 (31 год таму) |
Заснавальнікі | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. К. Маркса, д. 16 |
Ключавыя фігуры | Юры Назараў |
Галіна | Дрэваапрацоўка |
Прадукцыя | Драўніна, мэбля, папера |
Абарачэньне | ▲3,7 трыльёны рублёў (2010; 1,2 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | 146,9 млрд руб (2010; 49,1 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲512,1 млрд руб (2011; 91,4 млн $) |
Матчына кампанія | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Беларускія шпалеры», «Пінскдрэў», «ФанДАК» |
Беллеспаперапрам — беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасьці, заснаваны ў 1993 годзе. У 2009 г. на прадпрыемствы канцэрна прыпадала 70% перапрацоўкі драўніны і звыш 50% вырабленай у краіне мэблі[1]. З 31 жніўня 2004 г.[2] да 23 лістапада 2012 году[3] пасаду старшыні займаў Ўладзімер Шульга. Ад 17 сьнежня 2013 пасаду займае Юры Назараў.
Даччыныя прадпрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад канцэрна ўваходзяць Бабруйская вучэльня кадраў ляснога комплекса і прадпрыемствы:
- Берасьцейскай вобласьці — Берасьцейская мэблевая фабрыка, «Івацэвічдрэў», «Лунінецлес», «Пінскдрэў», Ружанская мэблевая фабрыка (Пружанскі раён);
- Віцебскай вобласьці — «Віцебскдрэў», «Віцебсклес», «Полацаклес», «Чырвоная зорка» (Чашнікі);
- Гарадзенскай вобласьці — «Альбэртын» (Слонім), «Альхоўка» (Астравецкі раён), «ЗОУ-Ленэўрамэбля», «Лідабудматэрыялы», Лідзкая мэблевая фабрыка, «Мастоўдрэў», «Слоніммэбля», «Эксклюзіў»;
- Гомельскай вобласьці — «Гомельдрэў», «Жлобінмэбля», «Жыткавічлес», «Мазырдрэў», «Мазырлес», Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат, «Прагрэс», «Рэчыцадрэў», «Сасновы Бор» (Шацілавіцкі раён), Сьветлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат;
- Магілёўскай вобласьці — Бабруйская мэблевая фабрыка, «Бабруйскмэбля», «Завод газэтнай паперы» (Шклоў), «Касьцюковіцкі леспрамгас», «Магілёўдрэў», «Магілёўлес», «Магілёўмэбля», «Спартак» (Шклоў), «ФанДАК» (Бабруйск), ;
- Менскай вобласьці — «Барысаўдрэў», «Барысаўлес», «Барысаўскі ДАК», Барысаўскі рамонтна-мэханічны завод, «Буддэталі» (Вялейка), «Лесахімік» (Барысаў), «Маладэчналес» (Вялейка), «Маладэчнамэбля», Новасьвержаньскі лесазавод (Стаўпецкі раён), «Плешчаніцлес» (Лагойскі раён), Пухавіцкая кардонная фабрыка (вёска Сьветлы Бор), Слуцкая мэблевая фабрыка, «Чэрвеньскі леспрамгас»;
- Менску — «Беларускія шпалеры», «Беллеспаперпрамэкспарт», «Менскмэбля», «Менскпраектмэбля»[4].
Санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 сьнежня 2023 году канцэрн быў унесены ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[5][6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тацяна Чумакова (26 студзеня 2010) Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» зьнізілі ў 2009 годзе спажываньне прыроднага газу і топачнага мазуту на 6 працэнтаў Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 18 сакавіка 2012 г.
- ^ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2004 г. № 1048. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 18 сакавіка 2012 г.
- ^ А.Лукашенко понизил главу концерна "Беллесбумпром" до должности директора ОАО "Ивацевичдрев". Белорусы и рынок.
- ^ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2010 г. № 511 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 ліпеня 2011). Праверана 18 сакавіка 2012 г.
- ^ Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Наша Ніва (2023-12-05).
- ^ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2023-12-05). Праверана 2023-12-06 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |