Віктар Каранкевіч
Віктар Каранкевіч | |
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
31 жніўня 2018 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Уладзімер Патупчык |
Першы намесьнік міністра энэргетыкі Рэспублікі Беларусь | |
2017 — 31 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 жніўня 1976 Качэрычы, Беларуская ССР |
Адукацыя: | Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт і Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Віктар Міхайлавіч Каранке́віч (1 жніўня 1976, Качэрычы, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2018).
У 1997 годзе Віктар Каранкевіч скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спэцыяльнасьці «Эканамічная інфарматыка». У 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. Потым — Акадэмію кіраваньня.
Працаваў з 1997 году. Да 2004 займаў пасады спэцыяліста і вядучага спэцыяліста ў розных структурах Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрну.
У 2004-2006 гадах быў начальнікам фінансавага аддзелу, намесьнікам начальніка ўпраўленьня фінансаў, уліку і справаздачнасьці Беларускага дзяржаўнага энэргетычнага канцэрну (цяпер — «Белэнэрга»)
З 2006 па 2012 год займаў пасаду начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўленьня Міністэрства энэргетыкі Беларусі. У 2012 годзе прызначаны намесьнікам міністра энэргетыкі, у 2017 годзе — першым намесьнікам міністра.
31 жніўня прызначаны міністрам энэргетыкі Рэспублікі Беларусь[1][2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|