Вадзім Сіняўскі
Вадзім Сіняўскі | |
Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
11 сакавіка 2021 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Уладзімер Вашчанка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 траўня 1970 Маладзечна |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Вадзім Іванавіч Сіняўскі (нар. 15 траўня 1970, Маладзечна) — беларускі дзяржаўны дзяяч. З красавіка 2014 году — начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. З 11 сакавіка 2021 году — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў у 1991 годзе Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР, у 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. Са жніўня 1991 — па сьнежань 1992 году — камандзір узводу роты курсантаў Саратаўскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні МУС СССР.
Са сьнежня 1992 па сьнежань 1994 гадоў — участковы інспэктар інспэкцыі па справах непаўнагадовых аддзелу ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкаму. Са сьнежня 1994 па жнівень 1998 году — старэйшы ўчастковы інспэктар інспэкцыі па справах непаўнагадовых, участковы інспэктар міліцыі, старэйшы ўчастковы інспэктар міліцыі Крывіцкага вучастку міліцыі АУС Мядзельскага райвыканкаму.
Са жніўня 1998 па чэрвень 2003 гадоў — начальнік апэратыўна-арганізацыйнай службы, намесьнік начальніка АУС Мядзельскага райвыканкаму — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі. З чэрвеня 2003 па кастрычнік 2005 году кіраваў АУС Валожынскага райвыканкаму. Потым быў прызначаны намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі УУС Менскага аблвыканкаму — начальнікам упраўленьня аховы правапарадку. Займаў гэтую пасаду да канца 2009 году.
Са сьнежня 2009 па красавік 2012 гадоў — начальнік трэцяга аддзела ўпраўленьня аховы аб’ектаў Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі. З красавіка 2012 па красавік 2014 году — начальнік Дэпартамэнту аховы МУС. З красавіка 2014 году служыў на пасадзе начальніка УУС Гарадзенска аблвыканкаму.
З 11 сакавіка 2021 году — Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[1].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- мэдалі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў,
- мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Новым міністрам па надзвычайных сітуацыях стаў экс-кіраўнік Гродзенскай міліцыі, Наша Ніва, 11-03-2021
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём 60 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Нарадзіліся ў Маладэчне
- Міністры па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь