Аляксандар Віктаравіч Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў | |
![]() | |
Міністар эканомікі | |
---|---|
4 студзеня 2020 — дасюль | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Зьміцер Круты |
Першы намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
лістапад 2018 — 3 студзеня 2020 | |
Папярэднік: | Аляксандар Лукашэнка |
Наступнік: | Сяргей Румас |
Намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
2017 — 2018 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1966 Бабінічы |
Адукацыя: | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія |
Аляксандар Віктаравіч Чарвякоў (Нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён) — беларускі эканаміст, Міністар эканомікі з 2020 году. Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і сааўтар 7 манаграфіяў, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1988—1991 гадах працаваў інжынэрам, вядучым інжынэрам-мэханікам у саўгас-камбінаце «Юбілейны» Аршанскага раёну. З 1991 да 1994 вучыўся ў асьпірантуры БДСГА.
У 1994—2010 гадах — асыстэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант катэдры мэханізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці БДСГА. У 2010—2017 гадах — дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь».
З студзеня 2017 году — намесьнік міністра эканомікі Беларусі. Зь лістапада 2018 году — першы намесьнік міністра эканомікі. 4 студзеня 2020 году прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1].