Перайсьці да зьместу

Андрэй Іванец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Іванец
6 сьнежня 2019 — 11 лютага 2022
з 10 лютага 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 верасьня 1984(1984-09-17) (40 гадоў)
Адукацыя:

Андрэй Іванавіч Іванец (нар. 17 верасьня 1984, Менск) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (2017), дацэнт (2016), чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1]. Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2022 году.

Нарадзіўся ў Менску. У 2006 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 2006 году ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2011 года загадчык лябараторыі. З 2016 году намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытуту агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2019 году галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. Адначасова, з 2018 году прафэсар Інстытуту падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2013 году старшыня Рады маладых вучоных НАН Беларусі.

Абіраўся чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня[2].

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году, быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы з настаўнікамі ў ліпені 2020 году заявіў, што «перамены грамадзянам прапануюць асобы з крымінальным мінулым». На пытаньне аб заробках пэдагогаў ён сказаў: «настаўнік не павінен зважаць на свой заробак, паколькі прафэсія настаўніка зьяўляецца прызваньнем»[3].

10 лютага 2022 году прызначаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь[4].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя працы прысьвечаны калёіднай хіміі і дасьледаваньню неарганічных порыстых матэрыялаў з зададзенай структурна-фазавай арганізацыяй і хіміяй паверхні. Распрацаваў фізыка-хімічныя асновы атрыманьня і рэгуляваньня структуры і якасьцей неарганічных мэмбранавых, сарбцыйных і каталітычна актыўных матэрыялаў, а таксама абгрунтаваў іх эфэктыўнасьць у працэсах ачысткі прыродных і тэхналягічных водных асяродзьдзяў ад іёнаў таксычных мэталяў, радыенуклідаў, фарбавальнікаў і фармсубстанцый. Выявіў мэханізмы структураўтварэньня і фарміраваньня мікрафільтрацыйных керамічных мэмбран на аснове прыроднага аскіду Si(IV) Беларусі і іншых краін. Распрацаваў сарбенты на аснове зьмяшаных фасфатаў шматвалентных мэталяў для ачысткі вадкіх радыеактыўных адходаў са складаным радыенуклідным складам і высокай солезьмяшчальнасьцю. Выявіў сарбцыйныя, кінэтычныя і тэрмадынамічныя заканамернасьці выцягваньня іёнаў цяжкіх мэталяў сарбентамі на аснове мадыфікаванага прыроднага даламіту на прыкладзе мадэльных водных раствораў і рэальных сьцёкавых вод. Упершыню прапанаваў новыя складанааксыдныя сыстэмы для атрыманьня каталітычна актыўных матэрыялаў, эфэктыўных у працэсах ачысткі ад жалеза і дэманганацыі прэсных і мінэральных артэзіянскіх вод. Распрацаваў Фэнтон-падобныя каталізатары і ўстанавіў мэханізм каталітычнай дэструкцыі цяжкаакісьляльных таксычных палютантаў на прыкладзе шэрагу фармсубстанцый і арганічных фарбавальнікаў.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 6 патэнтаў.

Зьяўляецца прызёрам некалькіх чэмпіянатаў Эўропы па цяжкай атлетыцы і майстрам спорту міжнароднай клясы па гэтай дысцыпліне. На яго рахунку 9 рэкордаў Беларусі сярод юнакоў, 22 — сярод юніёраў, 15 — сярод дарослых і 1 — сусьветны.

Ляўрэат стыпэндыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь асьпірантам (2009) і таленавітым маладым вучоным (2014), ляўрэат конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2018), ляўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і фонду падтрымкі адукацыі і навукі Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (2015), стыпэндыят Сусьветнай фэдэрацыі вучоных (2015)[5].

  • Сорбционные и каталитически активные материалы на основе природного доломита: получение, свойства, применение. — Мн.: Беларуская навука, 2016.
  • Manganese and Copper Oxide Catalysts Deposited on Dolomite Substrate for Groundwater Purification // Dolomite: Formation, Characteristics and Environmental Impact. — New York, USA: Nova Science Publishers, Inc., 2017.
  • Effect of phase composition of natural quartz raw material on characterization of microfiltration ceramic membranes // Ceramics International. — 2016. — Vol. 42.
  • Sorption behavior of 85Sr onto manganese oxides with tunnel structure // Journal of Radioanalytical and Nuclear Chemistry. — 2018. — Vol. 316.
  • Effect of metal ions adsorption on the efficiency of Methylene Blue degradation onto MgFe2O4 as Fenton-like catalysts // Colloids and Surfaces A: Physicochemical and Engineering Aspects. — 2019. — Vol. 571.

Жонка Крысьціна, працавала ў ЦК БРСМ. Маюць траіх дзяцей — двух сыноў і дачку.