Злачынства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Злачы́нства ў самім агульным разуменьні — гэта правапарушэньне, зьдзяйсьненьне якога цягне за сабой ужываньне да асобы мер крымінальнай адказнасьці. Злачынствы могуць вылучацца з агульнай масы правапарушэньняў па фармальнай прыкмеце (усталяваньне за іх крымінальнага пакараньня, забарона крымінальным законам), а таксама па матэрыяльнай прыкмеце (высокая ступень небясьпекі іх для грамадзтва, істотнасьць прычыняльных імі парушэньняў правапарадку).

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2010 годзе ўстановы пракуратуры ўлічылі 140 920 злачынстваў (1,5% ад ліку насельніцтва Беларусі), зь якіх сьледчым удалося раскрыць 60%[1]. 43,5% злачынстваў учынілі маладыя людзі ва ўзросьце 18—29 гадоў. Кожнае трэцяе раскрытае злачынства зьдзейсьнілі асобы ў стане алькагольнага ап’яненьня[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]