Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДПК РБ
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1992 (27 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Валадарскага, д. 24
Старшыня Анатоль Лапо
Першы намесьнік Ігар Буткевіч
Намесьнікі Уладзімер Маісеенка, Ігар Печань[1]
Бюджэт 294 млрд рублёў[2] (2009 год; 105 млн $[3])
Сайт gpk.gov.by
Колішняя назва Галоўная ўправа памежных войскаў (да лістапада 1992 г.), Дзяржаўны камітэт памежных войскаў (да 25 верасьня 2007 г.[4])

Дзяржа́ўны паме́жны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (ДПК Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ахову дзяржаўнае мяжы. Старшыня ДПК ды 4 ягоныя намесьнікі[5] прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • забесьпячэньне памежнае бясьпекі;
  • наладжаньне аховы дзяржаўнае мяжы;
  • кіраваньне органамі памежнае службы;
  • наладжаньне памежнага ўзаемадзеньня ведамстваў ураду;
  • удзел у абароне дзяржавы;
  • наладжаньне пропуску фізычных асобаў ды транспартных сродкаў праз дзяржаўную мяжу;
  • папярэджаньне й спыненьне парушэньняў дзяржаўнае мяжы;
  • забесьпячэньне службовай дзейнасьці памежнікаў;
  • ідэалягічная апрацоўка памежнікаў.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • падрыхтоўка прапановаў заканадаўства аб ахове дзяржаўнае мяжы, працы пунктаў пропуску праз мяжу ды службе памежнікаў;
  • парадкаваньне дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • ахова дзяржаўнае мяжы;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • супраца з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • супрацьдзеяньне парушэньню дзяржаўнае мяжы;
  • змаганьне на мяжы супраць незаконнага перасяленьня, арганізаванай злачыннасьці, тэрарызму, кантрабанды ды адміністрацыйных мытных правапарушэньняў;
  • прымежны вышук;
  • апавяшчэньне прэзыдэнта ды ўраду аб памежных пагрозах дзяржаўнае бясьпецы;
  • забесьпячэньне органаў дазнаньня й памежнікаў, якія вядуць адміністрацыйную справу;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне хабарніцтва сярод памежнікаў;
  • дазвол пропуску праз дзяржаўную мяжу фізычных асобаў ды транспартных сродкаў у спрошчаным парадку ды па-за пунктамі пропуску;
  • дазвол вылету й пасадкі паветраных суднаў на лётнішчах, не абсталяваных пунктамі пропуску праз дзяржаўную мяжу;
  • падбор і падрыхтоўка памежнікаў;
  • падтрыманьне правапарадку ў органах памежнае службы;
  • падтрыманьне боегатоўнасьці памежных войскаў;
  • нагляд за дзейнасьцю органаў памежнай службы;
  • удзел ва ўстанаўленьні дзяржаўнае мяжы паводле міжнародных дамоваў;
  • падтрыманьне інфраструктуры дзяржаўнае мяжы;
  • разьмяшчэньне й раскватараваньне памежных войскаў;
  • наладжаньне памежных дасьледаваньняў;
  • падача прапановаў аб утварэньні дзяржаўнага абароннага заказу;
  • забесьпячэньне памежнікаў узбраеньнем, тэхнікай ды сродкамі побыту;
  • аказаньне платных паслугаў;
  • падача на разгляд прэзыдэнту парадкаў ды нормаў забесьпячэньня органаў памежнае службы;
  • стварэньне бясьпечных умоваў воінскай службы й працы ў органах памежнае службы;
  • забесьпячэньне прававой абароны й падтрымкі супрацоўнікаў органаў памежнае службы ды іхных сем’яў;
  • ідэалягічная апрацоўка ў органах памежнае службы;
  • падбор і накіраваньне супрацоўнікаў для аховы дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржавы за мяжой;
  • спрыяньне выкананьню ў памежжы заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й прыродных багацьцяў;
  • прафіляктыка захворваньняў, лячэньне ды санітарны нагляд у памежных войсках[7].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 студзеня 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Пастанову №1417[8] аб стварэньні пры ўрадзе Галоўнае ўправы памежных войскаў, што з 20 верасьня 1991 году падпарадкоўваліся Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Беларусі[9]. Пастановаю №93 ад 19 лютага 1992 году ўрад прызначыў першым загадчыкам памежных войскаў Беларусі Яўгена Бачарава[10]. 24 верасьня й 23 кастрычніка 1992 году адбылося ўтварэньне Полацкага й Смаргонскага памежных атрадаў для аховы мяжы з Латвіяй ды Летувою адпаведна.

4 лістапада 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Закон аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь[11], а 5 лістапада — Закон аб памежных войсках[12]. Пастановаю ад 11 чэрвеня 1993 году ВС надаў статус дзяржаўнае мяжы межам з Латвіяй, Расеяй ды Ўкраінай.

25 кастрычніка 1993 г. адбылося ўтварэньне асобнай верталётнай эскадрыльлі, 3 студзеня 1994 г. — Пінскага памежнага атраду, а 25 жніўня 1997 г. — Лідзкага. Указам прэзыдэнта ад 25 верасьня 2007 году №448 Дзяржаўны камітэт памежных войскаў быў перайменаваны ў Дзяржаўны памежны камітэт[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кіроўны склад(рас.). Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 сьнежня 2016 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 23 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 23 верасьня 2010 г.
  4. ^ Дзяржкампагранвойскаў Беларусі перайменаваны ў Дзяржаўны пагранічны камітэт, пагранвойскі — у органы пагранслужбы. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 верасьня 2007). Праверана 21 верасьня 2010 г.
  5. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сьнежня 2001 г. № 780(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 23 верасьня 2010 г.
  6. ^ Тэрытарыяльныя органы памежнай службы(рас.). Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 верасьня 2010 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасьня 2007 г. № 448(рас.) Сайт «Бусел» Праверана 23 верасьня 2010 г.
  8. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №1417 ад 15 студзеня 1992 г.(рас.) Заканадаўства СНД Праверана 28 верасьня 2010 г.
  9. ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 1991 г. № 1095-XII Аб падпарадкаваньні памежных войскаў КДБ СССР, дыслакаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь(рас.) Сайт «Бусел» Праверана 23 верасьня 2010 г.
  10. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1992 г. №93(рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 верасьня 2010 г.
  11. ^ Закон ад 4 лістапада 1992 г. "Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь"(рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 верасьня 2010 г.
  12. ^ Закон ад 5 лістапада 1992 г. "Аб памежных войсках Рэспублікі Беларусь"(рас.) Сайт Валерыя Леванеўскага Праверана 28 верасьня 2010 г.
  13. ^ Гісторыя органаў памежнае службы(рас.). Выканаўчы камітэт Лідзкага раёнуПраверана 28 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]