Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (да 2016 г.)
Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ньня і га́ндлю Рэспу́блікі Белару́сь[4] — ведамстваўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гандлю. Міністар гандлю прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 21 сьнежня 2021 году пасаду міністра займае Аляксей Багданаў[5].
прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных установаў аб гандлі;
накладаньне пакараньняў на прадпрыемствы за парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
апавяшчэньне ўстановаў ліцэнзаваньня пра парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
ухваленьне ведамасных пастановаў;
падача прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых дзяржаўных установаў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
стварэньне друкаваных выданьняў;
стварэньне ведамасных узнагародаў;
стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].