Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДКНТ РБ
Дата ўтварэньня 30 лістапада 1993 (30 гадоў таму)
Тып ведамства
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта разьвіцьцё навукі і ахова інтэлектуальнай уласнасьці[1]
Штаб-кватэра Першамайскі раён, вул. Акадэмічная, д. 1
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Аляксандар Шумілін
1-ы намесьнік Андрэй Касоўскі
Намесьнік Сяргей Шчарбакоў[2]
Кіроўны орган Калегія[3]
Зьвязаныя кампаніі «Навукова-аналітычны цэнтар інфармацыі, інавацыяў і трансфэра тэхналёгіяў» (Магілёў)
Бюджэт 31 845 млн рублёў[4] (2010 год; 10 637 тыс. $[5])
Сайт gknt.gov.by/be
Колішняя назва Камітэт па навуцы і тэхналёгіях (да 23 верасьня 1994 г., 5 сакавіка 2002 — 12 лютага 2004), Камітэт па навуцы (24 верасьня 2001 — 5 сакавіка 2002)

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць ахову правоў інтэлектуальнай уласнасьці. Старшыня камітэту прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З кастрычніка 2013 году пасаду старшыні камітэту займае Аляксандар Шумілін.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2019 год ДКНТ Беларусі ўлучаў:

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ўставы камітэт мае паўнамоцтвы на:

  • прапанову зьменаў ды нагляд за выкананьнем заканадаўства аб навуцы, інавацыях ды ахове правоў інтэлектуальнай уласнасьці;
  • спыненьне выдаткоўваньня на інавацыйную дзейнасьць з дзяржаўнага каштарысу;
  • стварэньне навуковых радаў;
  • замову навуковых досьледаў;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных пагадненьняў аб ахове правоў інтэлектуальнай уласнасьці;
  • правядзеньне навуковых нарадаў ды выставаў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў;
  • прыцягненьне адмыслоўцаў да навуковых досьледаў ды аховы правоў інтэлектуальнай уласнасьці;
  • заключэньне з навуковымі ўстановамі ды адмыслоўцамі дамоваў на выкананьне навуковых досьледаў;
  • хадайніцтва аб узнагародзе работнікаў за дасягненьні ў навуцы ды ахове інтэлектуальнай уласнасьці[8].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 лістапада 1993 году Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 809 аб стварэньні Камітэту па навуцы і тэхналёгіяў (КНТ). 23 верасьня 1994 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 122 «Аб зьмяненьні структуры цэнтральных органаў кіраваньня Рэспублікі Беларусь», паводле якога КНТ далучылі да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. 11 студзеня 1997 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сыстэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь», якім пераўтварыў КНТ Мінадукацыі і навукі Беларусі ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ Беларусі). 24 верасьня 2001 году Ўказам № 516 «Аб удасканаленьні сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» ДКНТ Беларусі аб’ядналі зь Дзяржаўным найвышэйшым атэстацыйным камітэце і Дзяржаўным патэнтным камітэтам у Камітэт па навуцы пры Савеце міністраў Беларусі. У складзе Камітэту па навуцы ўтварылі Найвышэйшы атэстацыйны камітэт. 5 сакавіка 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленьні дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры навукі», якім Камітэт па навуцы зноў перайменавалі ў КНТ пры Савеце міністраў. У склад КНТ улучылі Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці. 12 лютага 2004 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 66 «Аб некаторых захадах па аптымізацыі сыстэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасьці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацыяў». Паводле Ўказу, КНТ зноў пераўтварылі ў ДКНТ Беларусі. 4 жніўня 2009 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 9 «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7», паводле якога разьмежаваў паўнамоцвы ДКНТ Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статус, задачы і функцыі // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.
  3. ^ Калегія ДКНТ // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.
  4. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011 г.
  5. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 12 ліпеня 2011 г.
  6. ^ Структура // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.
  7. ^ Падведамныя арганізацыі // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.
  8. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2004 г. № 282 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 верасьня 2010). Праверана 12 ліпеня 2011 г.
  9. ^ Гістарычная даведка // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кантакты // Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 10 чэрвеня 2019 г.