Замежная палітыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зьнешняя палітыка»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Замежная палітыка — агульны курс дзяржавы ў міжнародных справах. Замежная палітыка рэгулюе дачыненьні гэтай дзяржавы зь іншымі дзяржавамі і народамі ў адпаведнасьці зь яе прынцыпамі й мэтамі, дасягальнымі ўжываньнем розных сродкаў і мэтадаў. Найважнейшы сродак замежнае палітыкі — дыпляматыя.

Замежная палітыка непарыўна зьвязаная з унутранай палітыкаю дзяржавы.

Галоўнае замежнапалітычнае ведамства дзяржавы — унутрыдзяржаўны орган замежных зносін, які ажыцьцяўляе практычную дзейнасьць у правядзеньні замежнай палітыкі дзяржавы, — у шматлікіх краінах называецца міністэрствам замежных справаў і ўзначальваецца міністрам замежных справаў.

У ЗША гэтае ведамства называецца дзяржаўным дэпартамэнтам і ўзначальваецца дзяржаўным сакратаром ЗША; у Францыі — міністэрствам замежных зносін, у Швайцарыі — палітычным дэпартамэнтам, у Аргентыне — міністэрствам замежных зносін і культу, і г. д.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Замежная палітыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў