Перайсьці да зьместу

Посваль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пасваліс»)
Посваль
лет. Pasvalys
Посваль
Герб Посвалю Сьцяг Посвалю
Першыя згадкі: 1497
Горад з: 1946
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Плошча: 7,22 км²
Вышыня: 55 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 6768 чал.
шчыльнасьць: 937,4 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-39001
Геаграфічныя каардынаты: 56°3′40″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. / 56.06111° пн. ш. 24.4° у. д. / 56.06111; 24.4Каардынаты: 56°3′40″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. / 56.06111° пн. ш. 24.4° у. д. / 56.06111; 24.4
Посваль на мапе Летувы
Посваль
Посваль
Посваль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pasvalys.lt/

По́сваль (па-летувіску: Pasvalys) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Посвальскага раёну Панявескага павету. Посваль знаходзіцца за 39 км ад Панявежу. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 8,7 тыс. чалавек. Праз Посваль цячэ рака Свалія. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1497 году. 15 верасьня 1557 году ў Посвалі сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Ёган Вільгельм фон Фюрстэнбэрг і рыскі біскуп Вільгельм Гагэнцолерн. Паміж імі была падпісана дамова аб сумесных дзеяньнях супраць Маскоўскага ўварваньня.

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе Посваль трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1919 годзе паселішча было далучана да Летувіскай рэспублікі. У 1940 годзе Посваль апынуўся ў складзе СССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны, у 1946 годзе паселішча атрымала статус гораду.