Уладзімер Перцаў
Уладзімер Перцаў | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 15 (27) ліпеня 1877 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 чэрвеня 1960 (82 гады) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1935) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР[d] (1940) |
Узнагароды | |
Уладзі́мер Мікала́евіч Пе́рцаў (27 ліпеня 1877, места Курск — 3 чэрвеня 1960) — беларукі гісторык. Акадэмік АН БССР (1940). Доктар гістарычных навук (1935), прафэсар (1921), заслужаны дзяяч навукі БССР (1944).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт у 1903 годзе. 3 1921 году быў загаднікам катэдры гісторыі сярэдніх вякоў, з 1953 году — усеагульнай гісторыі БДУ, адначасна ў 1943—1960 гадох акадэмік-сакратар Аддзелу грамадзкіх навук АН БССР.
Аўтар працаў па ўсеагульнай гісторыі, «Падручніка старажытнай гісторыі». Праблемам гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі прысьвечаныя дасьледаваньні: «Гуманізм на Беларусі і ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст.» (1955), «Гістарычная думка на тэрыторыі Беларусі паводле зьвестак раньняй народнай творчасьці і летапісаў (са старажытных часоў да XVI ст.)» і інш. Вывучаў гісторыю грамадзка-палітычных поглядаў Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1954; 2-е выд. 1961), разьдзелаў па гістарыяграфіі Беларусі ў «Нарысах гісторыі гістарычнай навукі ў СССР» (т. 1—3, 1955—1963)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Владимир Николаевич Перцев (рас.) ЦНБ НАН Беларуси
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Курску
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1960 годзе
- Пахаваныя на Вайсковых могілках
- Выпускнікі гісторыка-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Дактары гістарычных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Беларускія гісторыкі
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Акадэмікі Акадэміі навук БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР