Даніла Васілеўскі
Даніла Васілеўскі | |
Дата нараджэньня | 17 сьнежня 1889 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Новае Сяло, Полацкі павет, Віцебская губэрня |
Дата сьмерці | 28 сьнежня 1963 |
Месца сьмерці | Феадосія, Крым |
Месца вучобы | Віцебскі настаўніцкі інстытут |
Занятак | краязнавец, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог |
Навуковая сфэра | пэдагогіка, гісторыя, археалёгія, літаратуразнаўства, краязнаўства |
Месца працы | дэкан геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту |
Дані́ла Мі́навіч Васіле́ўскі (нар. 17 сьнежня 1889, вёска Новае Сяло, Полацкі павет, цяпер у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці — † 28 сьнежня 1963, Феадосія, Крым) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог. Псэўданімы й крыптанімы: «А. Вітэнь; Д. Вітэнь; Д. В.; М. Доброведовский; Шчыры; Д. Шчыры; Шчырый; Д. Шчырый».
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даніла Васілеўскі нарадзіўся 17 сьнежня 1889 году ў вёсцы Новае Сяло[a][1] ў сялянскай сям’і. Асьвету атрымаў у Обалі[b][1] ў Ануфрыеўскай 2-кляснай школе, Полацкай настаўніцкай сэмінарыі й Віцебскім настаўніцкім інстытуце. У 1907 годзе ўпершыню пачаў чытаць беларускую літаратуру, якую сэмінарысты набывалі ў полацкай кніжнай краме Шэндэра Гофэншэфэра.[2] У 1909 годзе ўвайшоў у гурток сэмінарыстаў «Весьнік ведаў», што знаходзіўся пад уплывам народніцтва й сацыял-дэмакратаў. Тады ж прымаў удзел у працы настаўніцкага таварыства культасьветы й узаемадапамогі «Адукацыя». Будучы студэнтам Віцебскага настаўніцкага інстытуту, пасылаў допісы ў газэту «Школа и Жизнь» пад псэўданімам М. Дабраведаўскага і ў «Нашу Ніву» пад імем Шчырага, Вітэня й сваім уласным прозьвішчам.
Даніла Васілеўскі з чэрвеня 1917 да травеня 1918 году ў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, прымаў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе ў Менску — быў абраны ад павятовых і губэрнскіх земстваў.[3]
У 1914-18 гг. выкладаў у школе «Таварыства працоўнай дапамогі», дзе пачаў знаёміць моладзь зь беларускай літаратурай і працаваў у розных установах Полацку, а з 1919 году на Віцебшчыне інструктарам школ. Арганізаваў у 1923 годзе «Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства» пры «Аддзеле Асьветы», якое было зьвязанае з Інбелкультам і ставіла мэтаю вывучэньне Віцебшчыны. У 1924 годзе Даніла Васілеўскі працуе на Аршаншчыне. Стаў кандыдатам Аршанскай філіі «Маладняка» ў 1925 годзе.
З 1930 у Магілёве, дэкан геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту. Удзельнік раскопак верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж. Арыштаваны 9 сьнежня 1936 году, высланы ў Котлас. Потым працаваў буравіком у Варкуце. Пасьля вызваленьня з 1945 геолягам у Варкуце. Рэабілітаваны ў 1956. Апошнія гады жыў у Феадосіі.[4][5]
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
3 1910 г. пачаў зьбіраць фальклёр у вёсцы Старыца Мікалаеўскай воласьці, Полацкага павету і адсылаў яго інспэктару народных вучэльняў Віцебскай губэрні. Супрацоўнічаў у мясцовых віцебскіх выданьнях, як «Придвинский Край» і інш. У 20-я гады ён стаў актыўным прыхільнікам палітыкі беларусізацыі, якая зьявілася спробай ва ўмовах савецкай улады ажыцьцявіць беларускае нацыянальнае адраджэньне. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ХІХ ст., беларускага кнігадрукаваньня, пытаньні краязнаўства, этнаграфіі і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Выявіў у архівах і апублікаваў невядомыя каштоўныя матэрыялы. Друкаваўся ў часопісах: «Асьвета», «Полымя», «Наш край» і газэтах «Савецкая Беларусь» і інш.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1924
- Д. Васілеўскі. «Культурнае жыцьцё Віцебску» / Ігнат Шыпіла // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 5 кастрычніка 1924.
- Д. Васілеўскі. «Навуковая спадчына, пакінутая А. П. Сапуновым» / Ігнат Шыпіла // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 14 кастрычніка 1924.
- Д. Васілеўскі. «Беларусізацыя культасьветных устаноў Аршанскай акругі» / Ігнат Шыпіла // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 22 лістапада 1924.
- Д. Васілеўскі. «Спадчына мінулага» / Міхась Чарот // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 28 лістапада 1925.
- Д. Васілеўскі. «Школа і настаўніцтва на Віцебшчыне» / Ігнат Мазур // Асьвета : часопіс Народнага камісарыяту асьветы і Саюзу працаўнікоў асьветы. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1924. — № 3.
- 1925
- Д. Васілеўскі. «Паэт Ян Баршчэўскі аб Беларусі»: з уласных лістоў яго да пані Карсак.] / Рэдакцыйная калегія // Аршанскі маладняк: орган Аршанскае філіі Усебеларускага аб'яднанння паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» : часопіс. — Ворша: Выдавецтва газеты «Камуністычны шлях», 1925. — № 2.
- Д. Васілеўскі. «Беларускі нацыянальны рух на Віцебшчыне ў XIX сталецьці». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1925. — № 5. — С. 121–131.
- Д. Васілеўскі. «Новыя матэрыялы творчасьці Яна Баршчэўскага». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1925. — № 5. — С. 152–156.
- 1926
- Д. Васілеўскі. «Новыя знаходкі ў Аршаншчыне» / Міхась Чарот // Савецкая Беларусь : газэта. — Менск: 14 сакавіка 1926.
- Д. Васілеўскі. «Водгук паўстаньня дзекабрыстаў на Беларусі». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1926. — № 2—3. — С. 150—155.
- Д. Васілеўскі. «Сталецьце краязнаўчай працы на Беларусі». / Азбукін М. // «Наш край» : часопіс. — Менск: Інстытут Беларускай Культуры, 1926. — № 2–3 (5–6). — С. 3–14.
- Д. Васілеўскі. «З гісторыі Воршы». / Азбукін М. // «Наш край» : часопіс. — Менск: Інстытут Беларускай Культуры, 1926. — № 2–3 (5–6). — С. 53–54.
- Д. Васілеўскі. «З матэрыялаў да архэалёгічнай карты Аршанскае акругі». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 6—7 (9—10). — С. 64—67.
- Д. Васілеўскі. «Пясьняр вясковага адраджэньня». (Аб творчасьці Крапівы). / Ус. Ігнатоўскі, М. Зарэцкі, М. Адзінец // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», жнівень 1926. — № 6 (15). — С. 72—80.
- Д. М. Васілеўскі. «Краязнаўчая праца на ўсходзе Беларусі». // Аршаншчына : Аршанскае акруговае таварыства краязнаўства: зборнік артыкулаў. — Ворша: Выдавецтва газеты «Камуністычны шлях», 1926.
- 1927
- Д. Васілеўскі. «Помнікі старасветчыны на Аршаншчыне». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: люты 1927. — № 2 (17). — С. 40—44.
- Д. Васілеўскі. «Вывучэньне культурнага стану краю». (З досівіду Віцебшчыны). / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: жнівень—верасень 1927. — № чэрвень—ліпень 6—7 (21—22). — С. 67—68.
- Д. Васілеўскі. «3 гісторыі аршанскага друку». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: жнівень—верасень 1927. — № чэрвень—ліпень 6—7 (21—22). — С. 76—80.
- Д. Васілеўскі. «3 гісторыі аршанскага друку». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: жнівень—верасень 1927. — № 8—9 (23—24). — С. 46—50.
- Д. Васілеўскі. «Беларускія чараўнікі і іх зельле». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: жнівень—верасень 1927. — № 8—9(23—24). — С. 51—57.
- Д. Васілеўскі. «Беларускае Вольна-Эканамічнае таварыства». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: сьнежань 1927. — № 12 (27). — С. 11—17.
- Даніла Васілеўскі. «Аршаншчына»: Нарыс.. — Аршанскае акруговае таварыства краязнаўства. — Ворша: Друкукарня імя Ф. Скарыны, 1927. — 16 с. — (Пазнай свой край). — 1070 ас.
- Д. М. Васілеўскі. «Кароткі нарыс гісторыі Горацкага раёну і г. Горкі». / старшыня таварыства прафэсар Ф. В. Люнгарсгаўзэн // Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках : зборнік артыкулаў. — Горкі: Друкарня Акадэміі, 1927. — Т. 3. — С. 149—154.
- Д. М. Васілеўскі. «Народная асьвета ў Горацккім раёне». / старшыня таварыства прафэсар Ф. В. Люнгарсгаўзэн // Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках : зборнік артыкулаў. — Горкі: Друкарня Акадэміі, 1927. — Т. 3. — С. 169—176.
- 1928
- Д. Васілеўскі. «Пад аховай роднай песні»: (3 перапіскі Яна Баршчэўскага). // Маладняк : штомесячная літаратурна-грамадзка-палітычная часопісь. — Менск: Чырвоная зьмена, 1928. — № 1. — С. 86—97.
- Д. Васілеўскі. «Сялянства Віцебскай і Магілёўскай губэрань у паўстаньні 1863 году». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1928. — № 6. — С. 148—161.
- т. Васілеўскі. «Аршанская акруговая краязнаўчая канфэрэнцыя». Справаздача Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства. / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: красавік 1928. — № 4 (31). — С. 53—56.
- 1929
- Д. М. Васілеўскі. «Паэма «Тарас на Парнасе» ў краязнаўчым асьвятленьні». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: травень 1929. — № 5 (44). — С. 20—25.
- Д. Васілеўскі. «Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадзкая чыннасьць». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1929. — № 6. — С. 183–200.
- Д. Васілеўскі. «Экскурсійныя аб'екты Аршаншчыны». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: красавік 1929. — № 4 (43). — С. 16—21.
- Д. М. Васілеўскі. «Пэрспэктывы цукраварэньня ў Беларусі ». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: жнівень—верасень 1929. — № 8—9 (47—48). — С. 85.
- Д. М. Васілеўскі. «Кумысалячэньне на Беларусі ». / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: сьнежань 1929. — № 12 (51). — С. 27—29.
- 1932
- Д. М. Васілеўскі. «Краязнаўчая справа ў Магілёўскім раёне». / Рэдкалегія // Савецкая Краіна : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Беларускай Акадэміі Навук. — Менск: сьнежань 1932. — № 12 (51). — С. 27—29.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Міхалоўшчынскай воласьці (цэнтар у сяле Любічы), Полацкі павет
- ^ Петрапаўлаўская воласьць, Полацкі павет
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б «Списокъ населенных мѣстъ Витебской губерніи» / Подъ редакціей члена-секретаря Губернскаго Статистическаго Комитета А. П. Сапунова.. — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета и Губернской Типо-Литографіи., 1906. — С. LXXXI; 314 (№ 62); 319 (№ 96). — LXX;LXXXIII;456 с.
- ^ «Памятная книжка Витебской губерніи на 1910 годъ». — Витебскъ: Изданіе Витебскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 354. — VIII,445,168 с.
- ^ 0045. Пратакол №1 прыватнае нарады сяброў Усебеларускага Зьезду ў Менску 5.12.1917 (рас.) // Укладаньне, падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, камэнтары, пераклады: Сяргей Шупа Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. — Вільня, Нью-Ёрк, Менск, Прага: БІНІМ, Таварыства Беларускага пісьменства, Наша Ніва, 1998. — Т. 1, кніга 1. — С. 15, 16. — ISBN 9986-9219-2-9.
- ^ «Вывучэньне культурнага стану краю». (З досьвіду Віцебшчыны). / С. Плаўнік // Наш край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: жнівень—верасень 1927. — № чэрвень—ліпень 6—7 (21—22). — С. 67—68.
- ^ Маракоў Л. У. «ВАСІЛЕЎСКІ Даніла Мінавіч» // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі : Энцыкляпэдычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). — Менск: 2003. — Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Васілеўская, А. «Памяць » / Сяргей Законьнікаў // Полымя : часопіс. — Менск: 1990. — № 7. — ISBN ISSN 0130-8068.
- Васілеўскі, Юрка. Даніла Васілеўскі — выбітны даследчык Усходняе Беларусі. // рэд. рада Аляксандар Агееў і інш. Магілёўская даўніна : зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў. — Магілёў: Музей гісторыі Магілёва, 1993. — Т. 1. — С. 54—58.
- Васілеўскі, Ю. «Даніла Васілеўскі – выдатны даследчык усходняй Беларусі» // Аршанская газета : газэта. — Менск: 8 верасьня 1994. — № 7. — ISBN ISSN 0130-8068.
- Вяргей В. С. «Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг.» / пад рэдакцыяй Я. Г. Шмідта. — Менск: Навука і тэхніка, 1992. — 144 с. — (5-343-00563-2). — 750 ас.
- Кісялёў, Г. В. «Пошукі імя» — да пытаньня аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». — Менск: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
- Кісялёў, Г. В. «Ад Чачота да Багушэвіча». Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. / Рэд. В.А.Чамярыцкі. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 397 с. — 1000 ас. — ISBN 5-343-00950-6
- І. У. Саламевіч. «Васілеўскі Даніла Мінавіч». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 — С. 228—229 .
- Кісялёў, Г. В. «Пасылаю вам картачку...» // Голас Радзімы : газэта. — Менск: Советская Белоруссия, 20 ліпеня; 27 ліпеня 1995.
- І. У. Саламевіч. «Васілеўскі Даніла Мінавіч». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 24.
- Мусінская, І. «Выдатны даследчык нашай мінуўшчыны» // Аршанская газета : газэта. — Менск: 21 сьнежня 1999. — № 7. — ISBN ISSN 0130-8068.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даніла Васілеўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Даніла Васілеўскі: «Прадзьвінскі край — гісторыя, сучаснасьць»
- Нарадзіліся 17 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Памерлі 28 сьнежня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Удзельнікі Першага ўсебеларускага кангрэсу
- Беларускія настаўнікі
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія гісторыкі
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова
- Рэпрэсаваныя ў БССР