Царква Покрыва Багародзіцы (Краснае)
| Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Краснае |
| Каардынаты | 54°14′56,49″ пн. ш. 27°04′45,48″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Красным. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Красным збудавалі ў 1889 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм з паўкруглай апсыдай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца 3-ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацьверыку), завершаная купальным пакрыцьцём, сяродкрыжжа — 8-гранным сьветлавым купальным барабанам, грані якога праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкараваныя нішамі, паўкалёнкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкі выкарыстоўваюцца ў васьмерыку званіцы. Аркавы ўваходны праём мае выгляд кілепадобнага партала. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі элемэнтамі дэкору (кутнія лапаткі, ліштвы аркавых аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.).
У інтэр’еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў аркавымі прасьветамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- каля 1900 г.
- 1902 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1939 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1942 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Уваход
- Інтэр’ер
- Муроўка
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня, 16
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.