Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Зэльва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Зэльва
Каардынаты 53°09′00.60″ пн. ш. 24°48′23.24″ у. д. / 53.150167° пн. ш. 24.8064556° у. д. / 53.150167; 24.8064556Каардынаты: 53°09′00.60″ пн. ш. 24°48′23.24″ у. д. / 53.150167° пн. ш. 24.8064556° у. д. / 53.150167; 24.8064556
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Аўтар праекту Юзаф Піюс Дзяконскі[d]
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Зэльве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Праект касьцёла, 1908 г.
Касьцёл, 1914 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рымска-каталіцкая парафія ў Зэльве ўтварылася ў 1407 годзе. Першы касьцёл быў драўляным.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зэльва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1913 годзе скончылася будаваньне новага мураванага касьцёла.

У 1950-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога ў розны час выкарыстоўвалі як крама, сховішча збожжа, склад.

У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 2-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Мае сымэтрычна-восевую кампазыцыю, у якой дамінуюць 2-ярусныя масіўныя вежы, завершаныя складанымі паводле малюнку канічнымі шпілямі (першы ярус квадратны ў пляне, другі — 8-гранны з вузкімі паўцыркульнымі праёмамі). Асноўны аб’ём накрываецца высокім вальмавым дахам з 2-прыступкавай навісьсю на галоўным фасадзе. Уваход мае выгляд адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі сьпічастымі праёмамі, партал уваходу з трыкутным завяршэньнем. Сьцены асноўнага аб’ёму і апсыды ўмацоўваюцца контрфорсамі, праразаюцца сьпічастымі вокнамі[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 50 год ВЛКСМ, 18
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]