Дабраселецкі сельсавет
Дабраселецкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Цяглевічы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дабрасе́лецкі сельсавет[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Цяглевічы[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году да 19 чэрвеня 1954 году — Гарадзенскай). Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Дабрасельцы.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ваўкавыскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Зэльвенскага раёну.
18 красавіка 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Авечыцы, Запрудзьдзе, Зенькаўцы, Манцякі, Мелехавічы, Паўлавічы, Пічукі, Славацічы, Хамічы, Церахавічы, Яруцічы — ліквідаванага Славаціцкага сельсавету[3].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 49
- ^ Зельвенский райисполком. Доброселецкий сельсовет (рас.)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 456
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 128
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 68