Крамяніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крамяніца
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Крамяніцкі
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′ пн. ш. 24°41′ у. д. / 53.217° пн. ш. 24.683° у. д. / 53.217; 24.683Каардынаты: 53°13′ пн. ш. 24°41′ у. д. / 53.217° пн. ш. 24.683° у. д. / 53.217; 24.683
Крамяніца на мапе Беларусі
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Крамя́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 158 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы).

Крамяніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся кляштарны комплекс канонікаў лятэранскіх з касьцёлам Сьвятога Юрыя ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Крамяніца ўпамінаецца ў 2-й палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай у XVIXVIII стагодзьдзях. На мапе Т. Макоўскага 1613 году паселішча значыцца як мястэчка.

У XVII маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазьней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе у Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. На 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крамяніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[2].

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузьня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазьней усе населеныя пункты зьліліся ў адну вёску.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крамяніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крамяніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Крамяніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Зэльвенскага раёну. На 1972 год тут было 84 двары, на 1997 год — 73.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 238 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 297 чал.; 1997 год — 158 чал.[4]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Крамяніцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца могілкавая (XIX ст.)
  • Касьцёл Божага Цела і Сьвятога Юр’я (1617—1620)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кляштар канонікаў лятэранскіх (XVII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 775.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Шаблюк В. Крамяніца // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 247.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крамяніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў