Перайсьці да зьместу

Падароск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падароск
лац. Padarosk
Сядзіба
Сядзіба
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Падароскі
Насельніцтва: 717 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
СААТА: 4208837056
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′52″ пн. ш. 24°37′12″ у. д. / 52.98111° пн. ш. 24.62° у. д. / 52.98111; 24.62Каардынаты: 52°58′52″ пн. ш. 24°37′12″ у. д. / 52.98111° пн. ш. 24.62° у. д. / 52.98111; 24.62
Падароск на мапе Беларусі ±
Падароск
Падароск
Падароск
Падароск
Падароск
Падароск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Падароск — вёска ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 717 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ваўкавыску, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Ружаны.

Падароск — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы комплекс Грабоўскіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XVIII ст., і Траецкая царква (барока, XVIII ст.), якая пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

Сядзіба. С. Жукоўскі, 1936 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Падароск датуецца 1522 годам, калі ў пераліку касьцёлаў Віленскай дыяцэзіі пазначылі тутэйшы касьцёл. У 1660 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў мястэчку Магдэбурскае права[1].

У розныя часы Падароск знаходзіўся ў валоданьні Клочкаў, Дольскіх, Сцыпіё дэль Кампа, Грабоўскіх, Чачотаў. У 1776 годзе тут збудавалі касьцёл, у 1780 годзе — царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Падароск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1854 годзе маёнтак набыў сын вядомага філёзафа Фларыяна Бохвіца, Раман. У 1854—1856 гадох ён перабудаваў тутэйшы сядзібны дом у стылі позьняга клясыцызму. Пры сядзібе існаваў сьпіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамэнт) і інш. На 1914 год Падароск меў статус сяла, тут было 78 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Падароск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падароск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Падароск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Падароск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут было 294 двары, а 1 студзеня 2004 году — 294. У 2000-я гады Падароск атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 80 муж., зь іх шляхты — 5, духоўнага стану — 1, мяшчанаў-хрысьціянаў — 74[3]; 1887 год — 300 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 439 чал.; 2000 год — 707 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 717 чал.

У Падароску працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

У 1990-я гады ў вёсцы збудавалі касьцёл.

Сьпіртовы завод.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брама сядзібы
  1. ^ Печанко С. Сядзіба ў Падароску // Наша Ніва. 13 лістапада 2008 г.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Krzywicki J. Podorosk // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 463.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 485.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]