Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Зэльва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму рака - Зэльвянка? Ніколі ня чуў, каб тамтэйшыя жыхары так раку называлі. Заўжды яна была Зальвянкай альбо Зяльвянкай і, думаю, так слушна: усё ж "э" не пад націскам сустракаецца ў беларускай мове вельмі рэдка. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Pryvid (гутаркі · унёсак).

Думаю, можна выправіць на Зальвянку, тым больш гэта асноўная назва адпаведнага артыкула. --Казімер Ляхновіч 19:38, 20 красавіка 2010 (UTC)
думаю, пане Казімеру, так было б слушна ;) --pryvid
Выправіў :) Яшчэ б фатаздымкаў у артыкул... --Казімер Ляхновіч 23:34, 21 красавіка 2010 (UTC)

Дзіўна, але практычна ўсюды сьцьвярджаецца, што Зэльва «ў 1962—1966 гадох уваходзіла ў склад Ваўкавыскага раёну». Чаму, нягледзячы на тое, што адпаведная інфармацыя агульнавядомая і агульнадаступная, гэтая недакладнасьць такая распаўсюджаная? Напрыклад памылковыя зьвесткі зьмяшчаюцца ў БЭ (т. 7, с. 121), ЭГБ (т. 3, с. 456), ГВБ (9-2, с. 323), ФКДАРБ. Нават у АТУ БССР (т. 2, с. 160), пры гэтым там жа на старонцы 91 адназначна сьцьвярджаецца, што ў пэрыяд з 1965 году да 1966 году Зэльва ўваходзіла ў склад Мастоўскага раёну. Ускосна гэтае пацьвярджае і АТУ БССР (т. 2, с. 144, 196) і ФКДАРБ. --Ліцьвін (гутаркі) 18:49, 4 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]