Перайсьці да зьместу

Шылавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шылавічы
лац. Šyłavičy
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Шылавіцкі
Насельніцтва: 656 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′6″ пн. ш. 24°14′36″ у. д. / 53.16833° пн. ш. 24.24333° у. д. / 53.16833; 24.24333Каардынаты: 53°10′6″ пн. ш. 24°14′36″ у. д. / 53.16833° пн. ш. 24.24333° у. д. / 53.16833; 24.24333
Шылавічы на мапе Беларусі ±
Шылавічы
Шылавічы
Шылавічы
Шылавічы
Шылавічы
Шылавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шы́лавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Навумкі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 764 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на захад ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Андрэевічы.

Шылавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Шылавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Крупскіх, Вольскіх, Весялоўскіх.

У 1600 годзе Крыштап Вольскі фундаваў у Шылавічах касьцёл[2]. У 1642 годзе Крыштап і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка Гарадзенскаму кляштару брыгітак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шылавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1836 год у духоўным мястэчку было 13 двароў, дзеяў касьцёл. На 1914 год Шылавічы мелі статус сяла, тут было 36 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шылавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шылавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Шылавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Шылавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. На 1 студзеня 2004 году тут было 240 двароў. У 2000-я гады Шылавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1836 год — 92 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 201 чал.; 1999 год — 742 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 746 чал.[4]; 1 студзеня 2004 году — 746 чал.; 2010 год — 656 чал.; 2012 год — 764 чал.

У Шылавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Цэнтар прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра».

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1600)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 135.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 100.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 10.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]