Ізабелін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ізабелін
лац. Izabielin
Былы кальвінскі збор
Былы кальвінскі збор
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ізабелінскі
Насельніцтва: 511 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231922
СААТА: 4208825031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′37″ пн. ш. 24°33′6″ у. д. / 53.09361° пн. ш. 24.55167° у. д. / 53.09361; 24.55167Каардынаты: 53°5′37″ пн. ш. 24°33′6″ у. д. / 53.09361° пн. ш. 24.55167° у. д. / 53.09361; 24.55167
Ізабелін на мапе Беларусі ±
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Ізабелін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ізабе́лін[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Харужаўцы. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 511 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыску, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск; на шашы Ваўкавыск — Ружаны.

Ізабелін — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока былы кальвінскі збор, царква Сьвятога Міхала Арханёла і сынагога, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню паселішча ўпамінаецца ў першай палоаве XVI стагодзьдзя пад назвай Петуховічы (пазьней Петухова) у складзе Гарадзенскага, потым Ваўкавыскага павету. У 1516 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні ўдавы маршалка Войцеха Яновіча Марыны Глебаўны. У 1557 годзе Петуховам валодалі Клочкі. У XVII стагодзьдзі паселішча перайшло да Дарагастайскіх і Сапегаў, існаваў касьцёл.

У 1690 годзе Петухова атрымала статус мястэчка ў валоданьні ваяводы берасьцейскага Стэфана Курча, тут было 30 двароў, млын і карчма. У XVIII стагодзьдзі паселішчам валодалі Флемінгі і Грабоўскія. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя падскарбі Ян Флемінг перайменаваў Петухова ў гонар сваёй дачкі Ізабэлы (у шлюбе Чартарыйская). Ён таксама пасяліў тут нямецкіх рамесьнікаў з прозьвішчамі Рунгэ, Вэквэрт, Зомэр, Тум. У 1778 годзе Грабоўскія заснавалі ў Ізабеліне кальвінскі збор. Мястэчка было месцам правядзеньня правінцыйных сынодаў кальвінскай Літоўскай Еднасьці ў 1780, 1788, 1796, 1802, 1822, 1838, 1842, 1846, 1850 і 1858 гадох.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ізабелін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. Па вайне 1812 году, у якой згарэў Ваўкавыск, Iзабэлін стаў цэнтрам павету. На 1836 год тут было 60 двароў, кальвінскі збор, царква, сынагога. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Стравінскіх. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Ізабеліне было 42 двары, працавалі 2 суконныя фабрыкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 105 двароў, царква, кальвінскі збор, сынагога, вучэльня, 5 крамаў, карчма, штогод праводзіліся 4 кірмашы. На 1914 год — 119 двароў, цагельны завод Шмуля Гельмана.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ізабелін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ізабелін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ізабелін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе пачалося будаваньне касьцёла, які згарэў у 1941 годзе.

У 1939 годзе Ізабелін увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 195 двароў, на 1994 год — 257, на 1997 год — 260, на 1 студзеня 2004 году — 245. У 2000-я гады Ізабелін атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1796 год — 68 чал., зь іх 33 селяніны, 33 рамесьнікі, 2 лекары
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 245 муж., зь іх шляхты 1, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 161, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 82[3]; 1836 год — 402 чал.; 1878 год — 577 чал., зь іх 487 юдэяў[4]; 1897 год — 820 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 794 чал.; 1971 год — 527 чал.; 1994 год — 734 чал.[5]; 1997 год — 727 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 647 чал.; 1 студзеня 2007 году — 206 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ізабеліне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар СВК «Ізабелін».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (1934)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 130.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 328.
  5. ^ Шаблюк В. Ізабелін // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 474.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 174.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]