Крамяніцкі сельсавет
Крамяніцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Князева[1] |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Крамяні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Крамяніца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну. 23 сакавіка 1964 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Самаравіцкага сельсавету. З 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну.
11 лютага 1972 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялуцавіцкага сельсавету. 23 чэрвеня 1980 году ў склад сельсавету з Зэльвенскага сельсавету перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагоньне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[2].
24 жніўня 1981 году з часткі Крамяніцкага сельсавету зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсавет.
25 лістапада 2004 году ў склад сельсавету былі перададзеныя 11 населеных пунктаў — Дзеркачы, Жадзейкі, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксьці, Станелевічы, Сьвінашкі, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы — ліквідаванага Ялуцавіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2628 чалавек[4], зь іх 79,3% — палякі, 18,4% — беларусы, 1,7% — расейцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://fk.archives.gov.by/fond/120901/
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 «О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района» (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года