Перайсьці да зьместу

Каралінскі сельсавет (Зэльвенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралінскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Каралін
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Каралі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Каралін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Межырэцкага сельсавету[2]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Ваўкавыскага раёну, з 6 студзеня 1965 году ў складзе Слонімскага раёну, з 30 ліпеня 1966 году ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёну.

18 красавіка 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Межырэч, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына — ліквідаванага Тулаўскага сельсавету[3].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (16 населеных пунктаў) — 1040 чалавек[4], зь іх 82,1% — беларусы, 13,2% — палякі, 3,0 % — расейцы[5].

  1. ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (рас.)
  4. ↑ Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 годь
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года