Малая Лапеніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Малая Лапеніца
трансьліт. Malaja Lapienica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ваўкавыскі
Насельніцтва: 204 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′37″ пн. ш. 24°29′30″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 24.49167° у. д. / 53.02694; 24.49167Каардынаты: 53°1′37″ пн. ш. 24°29′30″ у. д. / 53.02694° пн. ш. 24.49167° у. д. / 53.02694; 24.49167
Малая Лапеніца на мапе Беларусі ±
Малая Лапеніца
Малая Лапеніца
Малая Лапеніца
Малая Лапеніца
Малая Лапеніца
Малая Лапеніца

Мала́я Лапе́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лапе. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 204 чалавекі.

Лапеніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Лапеніца ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі.

У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Клочкаў, Трызнаў, з 2-й паловы XVII стагодзьдзя — Агінскіх, у 1796 годзе — Людвіка Тышкевіча.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лапеніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1836 год у мястэчку было 33 двары.

На 1914 год у Лапеніцы было 73 двары. У тутэйшым касьцёле ў 1918—1920 гадах служыў ксяндзом паэт Язэп Германовіч (псеўданім Вінцук Адважны), які вёў пропаведзі на беларускай мове.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лапеніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Лапеніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лапеніца ўвайшла ў БССР, у Ваўкавыскі сельсавет. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1 студзеня 2004 году тут было 111 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 65 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 35, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 21[3]; 1836 год — 230 чал.; 1884 год — 346 чал., зь іх 89 юдэяў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 419 чал.; 1999 год — 274 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 252 чал.; 2010 год — 204 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Малой Лапеніцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэк

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчы двор
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзіба Булгарынаў (XVIII ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 126
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  4. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 723.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]