Межырэч
Межырэч | |
трансьліт. Miežyreč | |
![]() Царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Зэльвенскі |
Сельсавет: | Каралінскі |
Насельніцтва: | 200 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1564 |
СААТА: | 4226825054 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°4′0″ пн. ш. 24°46′24″ у. д. / 53.06667° пн. ш. 24.77333° у. д.Каардынаты: 53°4′0″ пн. ш. 24°46′24″ у. д. / 53.06667° пн. ш. 24.77333° у. д. |
Межырэч на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Межырэч | |
![]() |
Межырэч, Міжэ́рычы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вольшыне. У складзе Каралінскага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 200 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.
Межырэч — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Традыцыйную гістарычную назву Межырэч у 1970-я гады зьмянілі на цяперашнюю афіцыйную Міжэрычы[2].
Дзеля адрозьненьня ад паселішчаў з такой жа назвай у іншых мясцовасьцяў часам насіў дадатковае азначэньне — Межырэч Літоўскі[3].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Межырэч упамінаецца ў 2-й палове XV ст. як двор у валоданьні Нацовічаў (Нацаў), пазьней — Ільлінічаў. 3 пачатку XVI ст. паселішчам валодаў маршалак гаспадарскі В. Клочка. Ён заснаваў тут касьцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.
У 1550 годзе Межырэч упамінаецца ў крыніцах як мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1560—1570-я гады паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочкі з ваўкавыскім судзьдзём П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. Межырэч перайшла ў валоданьне Дольскіх. З 1725 году мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Межырэч апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Межырэчы было 55 двароў, дзейнічаў касьцёл, працавалі народная вучэльня, крама і карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Межырэч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Межырэч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Межырэч апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету (16 ліпеня 1954 году Межырэцкі сельсавет скасавалі). На 1998 год тут было 105 двароў, на 1999 год — 102. У 2000-я гады Межырэч атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 18 красавіка 2017 году вёску перадалі зь ліквідаванага Тулаўскага ў склад Каралінскага сельсавету[6].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 97 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 72, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 21[7]; 1897 год — 334 чал.
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 271 чал.; 1999 год — 269 чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 200 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Межырэчы працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункг, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1906—1912)
- Царква Сьвятой Ганны (1903—1904; мураўёўка)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Сьвятой Тройцы
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Межырэчы
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 213.
- ^ Шаблюк В. Міжэрычы // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 137.
- ^ Waclaw z Sulgostowa X. O cudownych obrazach w Polsce przenajswietszej Matki Bozej. — Kraków, 1902. S. 442.
- ^ Krzywicki J. Międzyrzecz // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 377.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243(рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 348.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|