Гнезна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гнезна
Касьцёл Сьвятога Міхала
Касьцёл Сьвятога Міхала
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Гнезнаўскі
Аглямэрацыя: 523 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231901
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°7′28.4″ пн. ш. 24°20′38.2″ у. д. / 53.124556° пн. ш. 24.343944° у. д. / 53.124556; 24.343944Каардынаты: 53°7′28.4″ пн. ш. 24°20′38.2″ у. д. / 53.124556° пн. ш. 24.343944° у. д. / 53.124556; 24.343944
Гнезна на мапе Беларусі ±
Гнезна
Гнезна
Гнезна
Гнезна
Гнезна
Гнезна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гне́зна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 523 чалавекі. Знаходзіцца за 7 км ад Ваўкавыску.

Гнезна — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся гатычны касьцёл Сьвятога Міхала, помнік архітэктуры XVI ст. Сярод мясцовых славутасьцяў таксама вылучаецца сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Гнезна (пад назвай Гняздо) упамінаецца ў XV ст. як дзяржаўны маёнтак, які перайшоў у карыстаньне Манівідаў. У 1449 годзе вялікі князь Казімер перадаў «дворац Гняздо» Мікалаю Вашчылавічу. Пазьней маёнтак стаў прыватнай уласнасьцю Шэмятовічаў (Шэметаў). У 1524 годзе яны пачалі тут будаваньне мураванага касьцёла Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі позьняй готыкі.

У 1555 годзе Гнезна набыў Геранім Хадкевіч, які ажаніўся з Ганнай Шамятовіч. Па сьмерці Г. Хадкевіча, у 1561 годзе ягоная дачка Альжбета і яе муж Шчасны Галаўчынскі ў 1574 годзе перадалі частку маёнтку — фальварак Гнезна — Я. Алендзкаму. Астатнюю частку ў 1597 годзе атрымаў Марцін Акунь, у нашчадкаў якога ў 1629 годзе маётак набыў гарадзенскі падсудак Яўстах Кердэй і валодаў ім да 1712 году. Па сьмерці М. Кердэя (відаць, бязьдзетнага) маёнтак адышоў да ягоных пляменьнікаў Ромераў, якія ў 1730 годзе выкупілі ў Алендзкіх фальварак і такім чынам зьядналі гнезнаўскія ўладаньні.

Касьцёл. Н. Орда, 6.06.1877 г.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Гнезна мела статус мястэчка, ядром якога стала тэрыторыя вакол касьцёла. У 1787 годзе да бакавага ўваходу касьцёла прыбудавалі рызьніцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гнезна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[2].

У 1-й палове XIX ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Тарасовічаў.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гнезна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гнезна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Гнезна ўвайшло ў БССР, дзе яе статус панізілі да вёскі. 12 кастрычніка 1940 году ўвайшла ў склад Янышоўскага сельсавету, з 16 ліпеня 1954 году — цэнтар Гняздоўскага сельсавету, з 20 кастрычніка 1959 году — у Субацкім сельсавеце. 28 ліпеня 1967 году вёска перададзеная ў склад Мсьцібаўскага сельсавету, які перайменаваны ў Гнезнаўскі з цэнтрам у Гнезьне. У 2000-я гады Гнезна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 523 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 629.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гнезнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў