Мсьцібаў
| Мсьцібаў лац. Mścibaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ваўкавыскі |
| Сельсавет | Гнезнаўскі |
| Магдэбурскае права | 1744 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 161 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°06′42″ пн. ш. 24°15′23″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 287 чал. (2007) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1512 |
| Паштовы індэкс | 231902 |
| СААТА | 4208820021 |
| Нумарны знак | 4 |
| Мсьцібаў на мапе Беларусі ± Мсьцібаў | |
Мсьцібаў, Мсьцібава — вёска ў Беларусі, на рацэ Нятупе. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 287 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на захад ад Ваўкавыску, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мсьцібава (лінія Ваўкавыск — Бераставіца).
Мсьцібаў — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першае паселішча на месцы Мсьцібава — гарадзішча — сфармавалася ў XII—XIII стагодзьдзях. У XV ст. упамінаецца дзяржаўны двор і вёска Мсьцібогаў, якія вялікі князь Казімер перадаў Яну Кезгайлу, старосту жамойцкаму.
У 1492 годзе Мсьцібаў упамінаецца пад цяперашняй назвай, у складзе Ваўкавыскага павету. 3 1-й чвэрці XVI ст. зноў уладаньне вялікіх князёў. У 1533 годзе каралева і вялікая княгіня Бона ўтварылася Мсьцібаўскае нягродавае староства. Старостамі ў розныя часы былі Іван Гарнастай, Валовічы, Весялоўскія, Ракоўскія, Глябовічы, Сапегі, Масальскія, Бжастоўскія, Агінскія. У 1572 і 1576 гадох у мястэчку адбываліся зьезды шляхты Рэчы Паспалітай, на апошнім зь якіх пастанавілі абраць каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Мсьцібаў і староства істотна пацярпела: з 543 будынкаў тут засталося толькі 230. Паводле інвэнтару 1738 году, у мястэчку існаваў Рынак, 3 вуліцы (Белская, Гарадзенская і Роскі гасьцінец), касьцёл і царква Сьвятога Спаса, 2 карчмы. У 1744 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку Магдэбурскае права. На 1775 год — 162 двары, пры замку існавалі карчма, млын, кляштар марыявітак. У 1792 годзе каля мястэчка адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з кааліцыяй расейскіх войскаў і аддзелаў Таргавіцкай канфэдэрацыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мсьцібаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1836 год у мястэчку было 66 двароў. На 1886 год у Мсьцібаве было 103 двары, дзеялі 2 царквы, касьцёл і сынагога, працавалі пошта, багадзельня, 6 крамаў і 5 корчмаў, штогод праводзілася 3 кірмашы. На 1914 год — 208 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мсьцібаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мсьцібаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мсьцібаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Мсьцібаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету (з 28 ліпеня 1967 году ў Гнезнаўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1997 год тут было 186 двароў, на 1999 год — 182, на 1 студзеня 2004 году — 175.
- Мястэчка на старых здымках
- Спаская царква, каля 1900 г.
- Стары касьцёл, 1909 г.
- Стары касьцёл, да 1915 г.
- Новы касьцёл з боку апсыды, 1930-я гг.
- Рынак і новы касьцёл, 1930-я гг.
- Спаская царква, 1936 г.
- Працэсія перад касьцёлам, да 1939 г.
- Новы касьцёл, 1941—1944 гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 232 муж., зь іх шляхты 1, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 171, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 39[4]; 1836 год — 781 чал.; 1886 год — 1040 чал.; 1893 год — 990 чал. (488 муж. і 502 жан.), зь іх 340 юдэяў[5]
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 1137 чал.; 1921 год — 1051 чал.[6]; 1997 год — 376 чал.[7]; 1999 год — 364 чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 334 чал.; 1 студзеня 2007 году — 287 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Мсьцібаве працуюць базавая школа, бібліятэка, клюб.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замчышча (XII—XVIII стагодзьдзі)
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1910—1922)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1875)
- Касьцёл (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Мсьцібава
- Замчышча
- Касьцёл. Званіца
- Касьцёл, алтар
- Касьцёл, хоры
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Астапенка (нар. 1947) — беларускі гісторык, фізык, палітык і публіцыст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 160.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ↑ Krzywicki J. Mścibów // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 773.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ Шаблюк В. Мсцібава // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 376.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 535.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||