Перайсьці да зьместу

Тытвідышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тытвідышкі
лац. Tytvidyški
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Шавельскі
Раён Кельменскі
Часавы пас
Каардынаты 55°48′54″ пн. ш. 22°51′46,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Тытвідышкі на мапе Летувы
Тытвідышкі
Тытвідышкі
Тытвідышкі

Тытвідышкі, Тыдвідышкі (лет. Titvydiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Венты. Уваходзяць у склад Шаўкянскага староства Кельменскага раёну Шавельскага павету.

Тэўтвіда, Тэўдвіда або Тытвіда (Teutwidis[1], Teudoidis[2], Tietwidis, Thiewid) — імя германскага паходжаньня[3][4][2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[5], германскага þeudo[6] 'род, народ'[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8]. Такім парадкам, імя Таўтвід азначае «дрэва роду» або «моц роду»[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[9], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[10]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[11].

У XIX — пачатаку XX ст. Тытвідышкі (Тыдвідышкі) уваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[12][13].

  • 1902 год — 7 чалавек[14]
  1. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. 2: Les noms latins ou transmis par le latin. — Paris, 1972. P. 180, 194.
  2. 1 2 Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 70.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1451.
  4. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  6. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  10. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  11. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  12. Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 729.
  13. Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 671.
  14. Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 445.