Чарлёна
Чарлёна лац. Čarlona | |
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у маёнтку Чарлёна. Фота каля 1913 г. | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Мастоўскі |
Сельсавет: | Дубненскі |
Насельніцтва: | 52 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1515 |
СААТА: | 4240817066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′11″ пн. ш. 24°17′16″ у. д. / 53.50306° пн. ш. 24.28778° у. д.Каардынаты: 53°30′11″ пн. ш. 24°17′16″ у. д. / 53.50306° пн. ш. 24.28778° у. д. |
± Чарлёна |
Чарлё́на[2] — вёска ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першымі вядомымі ўласьнікамі вёскі былі Масальскія. Ваўкавыскі падстараста Міхал Масальскі (які быў паслом на сойм 1748 году) прадаў маёнтак Чарлёна князю Міхалу Сапегу (1711—1760), падканцлеру ВКЛ.
У князёў Сапег у 1799 годзе маёнтак Чарлёна купіў князь Францішак Друцкі-Любецкі (1741—1802), і з той пары Чарлёна да 1939 году належала прадстаўнікам роду Друцкіх-Любецкіх. Менавіта князь Францішак Друцкі-Любецкі пабудаваў у маёнтку шыкоўны і ўтульны драўляны палац, пакрыты гонтай і якім карысталіся больш за 100 год. Над ганкам ганарова быў разьмешчаны герб князёў Друцкіх-Любецкіх.
Ад Францішка Друцкага-Любецкага маёнтак перайшоў да яго сына — князя Фрацішка Ксаверыя (1778—1846), а пасьля да сына апошняга — князя Аляксандра Друцкага-Любецкага (1827—1898). У выніку сялянскай рэформы ў Расейскай Імпэрыі ў 1861 годзе вызваленыя ад прыгону сяляне атрымалі ў сваю прыватную ўласнасьць часткі зямлі ад маёнтку Чарлёна, а большая частка маёнтку засталася ў князя Друцкага-Любецкага.
Пасьля сьмерці князя Аляксандра Друцкага-Любецкага маёнтак у спадчыну атрымаў яго сын — князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі (1864—1913), які быў жанаты з графіняй Марыяй Замойскай (1868—1939). Іх дочкі князёўны Тэрэза і Яніна Друцкія-Любецкія сталі апошнімі ўласьніцамі маёнтку Чарлёна, бо з далучэньнем у 1939 годзе Заходняй Беларусі ў склад БССР усе землі (як князя, так і дробных уласьнікаў-вяскоўцаў) былі нацыяналізаваныя савецкай уладай без кампэнсацыі былым уласьнікам.
Да 2013 году ўваходзіла ў склад Харціцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 52 чалавекі[1]
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац Друцкіх-Любецкіх
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак палацу князёў Друцкіх-Любецкіх уяўляў сабой аднапавярховы, шырокі і выцягнуты простакутны зрубны аб’ём, накрыты надзвычай высокім паўвальмавым гонтавым дахам. Па баках выступалі алькежы, крытыя самастойнымі нізкімі чатырохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад у сярэдняй частцы вылучаўся ганкам на чатырох тонкіх драўляных калёнах, якія падтрымлівалі шчыт з аркатурай. У яго полі знаходзіўся невялікі гербавы картуш. Да тыльнага боку дому прымыкала вялікая тэраса.
Анфілядную пляніроўку дому пацьвярджае інвэнтар 1759 году. Сьцены ўпрыгожвалі зялёныя атлясныя шпалеры з расьлінным арнамэнтам. Дэкор дапаўнялі люстры ў разных пазалочаных рамах, мармуровыя і драўляныя столікі, крэслы, шафы з мастацкай коўкай і расьпісной абіўкай. У доме захоўвалася вялізная калекцыя родавых рэліквіяў і твораў мастацтва. Адзін пакой служыў дамавой капліцай. Ашклёная галерэя злучала дом з суседнім будынкам кухні і пральні.
Стары «італьянскі» рэгулярны парк быў абнесены высокай мураванай агароджай з брамай. На двары знаходзіўся круглы газон з кветкавымі клюмбамі. У парку стаялі капліца, дзьве відавыя вежы. Акрамя гэтага, сядзібны комплекс уключаў флігелі, гаспадарчыя будынкі, стайню з вазоўняй, трох’ярусную скарбніцу, накрытую гонтавым дахам, завершаным купалам.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кляштары базылянаў быў пахаваны вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч Фрыдэрык Сапега (да 1599—1650)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 287
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области (рас.)
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 61.