Царква Сьвятога Мікалая (Дубна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Вёска Дубна
Каардынаты 53°26′40.1″ пн. ш. 24°22′13.25″ у. д. / 53.444472° пн. ш. 24.3703472° у. д. / 53.444472; 24.3703472Каардынаты: 53°26′40.1″ пн. ш. 24°22′13.25″ у. д. / 53.444472° пн. ш. 24.3703472° у. д. / 53.444472; 24.3703472
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Дубне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, які набыў рысы расейскай эклектыкі (мураўёўкі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1915 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дубне збудавалі ў 1844 годзе. У 1864 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка царквы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму, які набыў рысы эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Паводле аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі гэта цэнтральна-сымэтрычны 4-стоўпны 5-купальны храм. Асноўны кубападобны аб’ём накрываецца 4-схільным дахам і завяршаецца купаламі-цыбулінамі. Пад яго кутамі узвышаюцца чатыры вежы-званіцы. Элемэнт-дамінанта кампазыцыі — галоўны сьветлавы барабан. У плястыцы выкарыстоўваюцца рысы клясыцызму (ордэрная сыстэма, трыкутныя франтоны на ўсіх фасадах, парапэты ды іншае) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы (кілепадобныя нішы, купалы-цыбуліны).

Малітоўная заля павялічваецца адкрытым купальным сьветлавым барабанам, які падтрымліваецца кутнімі ветразямі. Інтэр’ер аздабляецца манумэнтальна-дэкаратыўнай фрэскавай размалёўкай. Апсыда вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам-паўратондай (царскія вароты пачатку XIX ст., прывезеныя з в. Кустоўкі). Такі ж іканастас разьмяшчаецца ў правым прыдзеле. Асабліва шануюцца абразы XIX ст. «Сьвяты Мікалай», «Сьвяты Юры» і «Ян Багаслоў». Адметная рыса інтэр’еру — вузкая галерыя хораў, якая апярэзвае ўсходнюю, паўднёвую і паўночную сьцены. Значна павышаная салея (узвышэньне падлогі перад іканастасам) у алтарнай частцы ўтварае два клірасы, злучаных з усходу парай вежаў-званіцаў[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 5А

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000372