Вішнеў (Гарадзенская вобласьць)
Вішнеў лац. Višnieŭ | |
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Вішнеўскі |
Насельніцтва: | 426 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231005 |
СААТА: | 4256808026 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′1″ пн. ш. 26°31′27″ у. д. / 54.71694° пн. ш. 26.52417° у. д.Каардынаты: 54°43′1″ пн. ш. 26°31′27″ у. д. / 54.71694° пн. ш. 26.52417° у. д. |
± Вішнеў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ві́шнеў, Ві́шнева[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Вішнеўскага возера. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 426 чалавек. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні.
Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Тадэвуша ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Вішнева (польск. Wiszniewo[2], раней польск. Wiszniew).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Вішнеў упамінаецца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзі як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У розныя часы Вішневам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У 1820 годзе Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касьцёл Сьвятога Тадэвуша. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
На 1866 год у Вішневе было 49 двароў, на 1886 год — 34 двары, дзеялі царква і сынагога, працавалі шынок і крама. У 1892 годзе адкрылася расейская царкоўнапрыходзкая школа. У 1893 годзе побач зь мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе знаходзілася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кнігаў. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішнеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вішнеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Вішнеў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Сьвірскага раёну (з 1959 году ў Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Вішнеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1970 год тут быў 121 двор, на 1996 год — 160, на 1 студзеня 2004 году — 167. У 2000-я гады Вішнеў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Агульны выгляд, 1916 г.
-
Касьцёл і званіца, 1920 г.
-
Касьцёл, 1920 г.
-
Рынак, 1916 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 289 чал., зь іх 259 каталікоў, 16 праваслаўных і 14 юдэяў[4]; 1880 год — 405 чал.; 1886 год — 412 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 240 чал.; 1970 год — 396 чал.; 1996 год — 450 чал.[5]; 1999 год — 472 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 391 чал.[6]; 2010 год — 426 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У 2001 годзе ў вёсцы збудавалі царкву Сьвятой Эўфрасiньні Полацкай.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спэцыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і расьлінаводзтве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (вытворчасьць вяршкоў, сьмятаны і малака).
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Празь вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вішнеўскае, нароўні з возерам Нараччу, лічыцца адным з найбольш маляўнічых прыродных месцаў у Беларусі. Каля возера знаходзіцца база адпачынку[7] і дайвінг-база[8]. Таксама ёсьць пракат катамаранаў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (1820) — помнік архітэктуры клясыцызму[9]; пры касьцёле званіца, збудаваная ў 1811 годзе Крыштапам Сулістроўскім
- Капліца прыдарожная (XIX ст.)
- Парк
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх (XVIII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мечыслаў Карловіч (1876—1909) — кампазытар і дырыгент
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхал Эльвіра Андрыёлі (1836—1893) — мастак, графік
- Францішак Багушэвіч (1840—1900) — беларускі паэт
- Ян Карловіч (1836—1903) — лінгвіст, этнограф, музыказнаўца
- Альфрэд Ромэр (1832—1897) — маляр, скульптар
- Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338.
- ^ Protokół z 25. posiedzenia KSNG (пол.)
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Wiszniew (2) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 623.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 238.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 609.
- ^ Краткое описание — база отдыха Станкостроитель
- ^ Подводный клуб «Параллельный мир»
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 571—572.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|