Пшаніца
Пшаніца | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Віды | |
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Triticum | |
Арэал | |
Пшані́ца (па-лацінску: Triticum) — род травяністых, галоўным чынам аднагадовых, расьлінаў сямейства Злакі, вядучая збожжавая культура ў шматлікіх краінах, у тым ліку і Беларусі. У 2013 годзе сусьветная вытворчасьць пшаніцы складала 711 млн тон, што робіць яе трэцяй паводле вытворчасьці збожжавай культурай пасьля кукурузы (1017 млн тон) і рысу (738 млн тон)[1].
Сусьветны гандаль пшаніцай большы за сумарны гандаль усіх іншых культураў[2]. Ва ўсім сьвеце, пшаніца зьяўляецца вядучай крыніцай расьліннага бялку ў ежы чалавека, маючы больш высокае ўтрыманьне бялку за іншыя асноўныя збожжавыя, як то кукуруза або рыс[3]. З пункту гледжаньня агульнага танажу прадукцыі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, у цяперашні час пшаніца ёсьць другой пасьля рысу асноўнай культурай, якая выкарыстоўваецца ў рацыёне чалавека, апярэджваючы кукурузу, якая мае больш шырокае выкарыстаньне ў якасьці складніку кормаў для жывёлаў.
Пшаніца зьяўлялася ключавым фактарам да стварэньня ўмоваў фармаваньня гарадзкіх паселішчаў на пачатку цывілізацыяў, бо зьяўлялася адной зь першых культураў, якія маглі былі быць лёгка акультываваны ў вялікіх маштабах. Акрамя таго пшаніца можа доўгатэрмінова захоўвацца без страты карысных уласьцівасьцяў. Мука зь зерня пшаніцы ідзе на выпяканьне хлеба, прыгатаваньне макаронных і кандытарскіх вырабаў. Пшаніца таксама выкарыстоўваецца як кармавая культура, уваходзіць у рэцэпты прыгатаваньня пшанічнага піва і некаторыя рэцэпты гарэлкі.
Гібрыдны род траваў, выведзены скрыжаваньнем жыта і пшаніцы зьяўляецца трыцікале.
Культывацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2016 годзе глябальная вытворчасьць пшаніцы дасягнула 749 млн тон[4]. Пшаніца зьяўляецца асноўным прадуктам харчаваньня ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама павялічваецца ейнае выкарыстаньні ў Азіі. У адрозьненьне ад рысу, вытворчасьць пшаніцы больш шырока распаўсюджана па ўсім сьвеце, не зважаючы на тое, што 47% ад сусьветнага аб’ёму ў 2014 годзе было выраблена ўсяго ў чатырох краінах — Кітай, Індыя, Расея і Злучаныя Штаты Амэрыкі[5].
Гістарычныя фактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XX стагодзьдзі сусьветная вытворчасьць пшаніцы павялічылася ў пяць разоў, аднак прыблізна да 1955 году павелічэньне ўраджаю грунтавалася ў значнай ступені на павелічэньні вобласьці вырошчваньня пшаніцы, зь меншым (каля 20%) павелічэньнем ураджайнасьці на адзінку плошчы. Пасьля 1955 году назіраецца павелічэньне ўраджайнасьці пшаніцы ў год на дзесяць разоў. Асноўным фактарам гэтага сталіся тэхналягічныя інавацыі і навуковае кіраваньне расьлінаводзтвам з выкарыстаньнем сынтэтычных азотных угнаеньняў, ірыгацыі і сэлекцыяй пшаніцы. Таксама у другой палове XX стагодзьдзя назіралася значныя скарачэньні пасяўных плошчаў пшаніцы, напрыклад, у Паўночнай Амэрыцы[6].
Лепшае захоўваньне насеньня і надвышэньне ягонай прарастальнасьці зьяўляюцца яшчэ адной тэхналягічнай інавацыяй XX стагодзьдзя. У сярэднявечнай Ангельшчыне фэрмэры пакідалі чвэрць свайго ўраджаю пшаніцы ў якасьці насеньня для вырошчваньня ўраджаю на наступны год, і толькі тры чвэрці выкарыстоўваліся для вырабу харчовых прадуктаў і кармоў. Да 1999 году глябальнае сярэдні паказчык выкарыстаньня пшаніцы ў якасьці насеньня на наступны год складаў каля 6% ад ураджаю.
Аднак, некаторыя фактары ў цяперашні час запавольваюць тэмпы глябальнага пашырэньня вытворчасьці пшаніцы. То бок тэмпы росту насельніцтва зьніжаюцца, а ўраджайнасьць пшаніцы працягвае расьці. Таксама да пераходу на іншыя культуры, як то соя і кукуруза, спрыяюць лепшая эканамічная рэнтабельнасьць вышэйзгаданых культур.
Геаграфічная фактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёсьць істотныя адрозьненьні ў вырошчваньні пшаніцы, гандлю яй, палітыкай у сельскагаспадарчым сэктары, і выкарыстаньнем пшаніцы ў розных рэгіёнах сьвету[4]. Найбуйнейшымі экспартэрамі пшаніцы ў 2013 годзе былі ў парадку экспартаваных колькасьцяў: Злучаныя Штаты Амэрыкі (33,2 млн тон), Канада (19,8 млн тон), Францыя (19,6 млн тон), Аўстралія (18 млн тон), і Расея (13,8 млн тон). Адпаведна найбуйнейшымі імпартэрамі пшаніцы ў 2013 годзе былі: Эгіпет (10,3 млн тон), Бразылія (7,3 млн тон), Інданэзія (6,7 млн тон), Альжыр (6,3 млн тон) і Японія (6,2 млн тон).
У хутка разьвіваных краінах Азіі і Афрыкі, вэстэрнізацыя мэню і рост дабрабыту насельніцтва прыводзіць да росту душавога попыту на пшаніцу за кошт іншых асноўных прадуктаў харчаваньня[4]. У мінулым мела месца значнае дзяржаўнае ўмяшаньне на рынак пшаніцы. У Эўрапейскім зьвязе субсыдыі ў сельскую гаспадарку спрыялі інтэнсіўнаму выкарыстаньню угнаеньняў з высокім паказчыкам ураджайнасьці. У Аўстраліі і Аргентыне, прамыя субсыдыі ўрадаў значна ніжэйшыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ FAOSTAT. Food and Agriculture Organization. Праверана 4 красавіка 2016 г.
- ^ Bread Wheat. Food and Agriculture Organization of the United Nations.
- ^ Nutrient data laboratory. United States Department of Agriculture.
- ^ а б в «World food situation: FAO cereal supply and demand brief». Rome, Italy: United Nations, Food and Agriculture Organization
- ^ «Crops/World Total/Wheat/Production Quantity/2014 (pick list)». United Nations, Food and Agriculture Organization, Statistics Division (FAOSTAT)
- ^ Slafer GA, Satorre EH (1999) «Wheat: Ecology and Physiology of Yield Determination». Haworth Press Technology & Industrial ISBN 1-56022-874-1.