Перайсьці да зьместу

Мечыслаў Карловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мечыслаў Карловіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 сьнежня 1876(1876-12-11)[1][2]
Памёр 8 лютага 1909(1909-02-08)[1][2] (32 гады)
Пахаваны
Род Карловічы
Бацькі Ян Аляксандар Карловіч
Ірэна Сулістроўская
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць дырыгент, кампазытар, журналіст, фатограф, альпініст

Мечыслаў Карловіч (11 сьнежня 1876, Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня — 8 лютага 1909, горы Татры) — кампазытар і дырыгент. Вядомасьць атрымаў дзякуючы сваім песьням і сымфанічным кампазыцыям. Творчасьць адносяць да плыні позьняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.

Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве. Мечыслаў зь дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з шасьці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і опэрай. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філязофію ў Бэрліне. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай і напісаньнем нарысаў па альпінізму. Па вяртаньні ў Варшаву ў 1901 закончыў унівэрсытэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестар. Апошнія гады жыцьця правёў у мястэчку Закапанэ. Сымфанічная паэма Карловіча пад назвай «Літоўская рапсодыя» цалкам заснаваная на матэрыяле беларускіх народных сьпеваў. Мэлёдыя беларускай жалобнай песьні таксама была скарыстана ім у сымфанічнай паэме «Адвечныя песьні». Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу лавіны. Пахаваны на Павянзкоўскіх могілках ў Варшаве.

  1. ^ а б Mieczysław Karłowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ а б Mieczysław Karłowicz // Musicalics (фр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]