Кукуруза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кукуруза
Maispflanze.jpg
Кукуруза цукровая
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Аднадольныя
Атрад Метлюжковакветныя
Сямейства Метлюжковыя
Род Кукуруза
Від Кукуруза
Бінамінальная намэнклятура
Zea
Zea mays "fraise"
Zea mays 'Ottofile giallo Tortonese'

Кукуруза (па-лацінску: Zea L. ssp. mays ці Zea saccharata Sturtev) — адзіны культурны прадстаўнік роду кукуруза (Zea L.) зь сямейства злакаў (Poaceae). Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расьліна, якая дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра разьвітай каранёвай сыстэмай. На ніжніх вузлах сьцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.

Акрамя культурнай кукурузы, род кукуруза ўключае чатыры відыZea diploperennis, Zea perennis, Zea luxurians, Zea nicaraguensis — і тры дзікарослыя падвіды Zea mays: ssp. parviglumis, ssp. mexicana і ssp. huehuetenangensis. Лічыцца, што многія з названых таксонаў згулялі ролю ў сэлекцыі культурнай кукурузы ў старажытнай Мэксыцы. Існуе меркаваньне, што кукуруза — самая старажытная хлебная расьліна ў сьвеце[1].

Цукровая кукуруза падзяляецца на 9 батанічных групаў, якія адрозьніваюцца па будове і марфалёгіі зярна: крамяністая кукуруза (Zea mays indurata), зубападобная кукуруза (Zea mays indentata), паўзубападобная кукуруза (Zea mays semidentata), папкорн (Zea mays everta), цукровая кукуруза (Zea mays saccharata), крухмалістая кукуруза (Zea mays amylacea), крухмаліста-цукровая кукуруза (Zea mays amyleosaccharata), васкавая кукуруза (Zea mays ceratina) і плёнчатая кукуруза (Zea mays tunicata)[1].

Альмэкі пачалі вырошчваць кукурузу яшчэ ў XIV стагодзьдзі да н. э.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Кукуруза. Артыкул БСЭ. 3-е выданьне

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кукурузасховішча мультымэдыйных матэрыялаў