Беларускі работнік (1943)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

"Беларускі работнік", штотыднёвая газэта для беларусаў-"остарбайтэраў". Выдавалася на беларускай мове ў Бэрліне (пач. 1943 — сяр. 1944) пад кантролем нямецкіх уладаў.

Выйшла ня менш за 41 нумар. Друкаваў агляды міжнароднага жыцьця, зьвесткі пра дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў, навукова-папулярныя матэрыялы, вершаваныя і празаічныя творы беларускіх аўтараў. Рэдактары Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ЭнГістБел, Т.1 с.452 Жумар С. У.