Перайсьці да зьместу

Нямецкі райх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава
Нямецкі райх (1933—1943)
Вяліканямецкі райх (1943—1945)
па-нямецку: Deutsches Reich
Сьцяг Герб
Дэвіз Ein Volk, ein Reich, ein Führer
Гімн Гімн Нямеччыны і Песьня Горста Вэсэля
15 сакавіка 1933 — 23 траўня 1945
Кароткая назва Deutschland, Niemcy, Германия і Нямеччына
Сталіца Бэрлін
Афіцыйная мова нямецкая
Афіцыйная рэлігія сьвецкая дзяржава[d]
Супольныя граніцы Польская Рэспубліка, Першая Аўстрыйская Рэспубліка, Фэдэральная дзяржава Аўстрыя[d], СССР, Летува, Клайпэдзкі край[d], Першая Чэхаславацкая Рэспубліка[d], Другая Чэхаславацкая рэспубліка[d], Пратэктарат Багэміі й Маравіі, Трэцяя француская рэспубліка[d], Рэжым Вішы, Данія, Першая Славацкая Рэспубліка, Генэрал-губэрнатарства[d], Нідэрлянды, Бэльгія, Люксэмбург, Каралеўства Італіі[d], Швайцарыя, Югаславія, Каралеўства Вугоршчына і Незалежная Дзяржава Харватыя
Форма ўраду дыктатура, зьмяшаная рэспубліка, аднапартыйная дыктатура[d] і рэспубліка
Ідэалёгія нацыянал-сацыялізм
Заканадаўчы орган Райхстаг[d]
Сябра ў Краіны Восі
Насельніцтва
  • 109 518 183 чал. (1940)
Валюта райхсмарка[d]
Кіраўніцтва дзяржавы
Райхсфюрэр Паўль фон Гіндэнбург, Адольф Гітлер і Карл Дэніц
Гісторыя
Удзел у канфліктах Нямецка-савецкая вайна, Другая сусьветная вайна, Battle of Aachen[d] і Battle of Cecina[d]

Няме́цкі райх[1][2][3] (ням. Deutsches Reich), з 1943 — Вяліканяме́цкі райх (ням. Großdeutsches Reich), таксама нацысцкая Нямеччына[4], фашысцкая Нямеччына[5][6], гітлераўская Нямеччына — нямецкая дзяржава ў пэрыяд таталітарнай дыктатуры[7][8][9][10] пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера[11][12] й нацысцкай партыі[11] ў 1933—1945 гадох. Назва Трэці райх[13][14] (ням. Drittes Reich), што азначае «Трэцяе царства» альбо «Трэцяя імпэрыя», спасылалася на сьцьвярджэньне нацыстаў аб тым, што Нямецкі райх быў пераемнікам[15] ранейшых Сьвятой Рымскай імпэрыі (800—1806) і Нямецкай імпэрыі (1871—1918). Трэці райх, які нацысты называлі Тысячагадовым райхам (ням. Tausendjähriges Reich), скончыўся ў траўні 1945 году, усяго праз 12 гадоў, калі хаўрусьнікі разграмілі Нямеччыну і ўвайшлі ў Бэрлін, скончыўшы Другую сусьветную вайну ў Эўропе.

Паходжаньне тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкае слова «райх» (па-нямецку: Das Reich) можа перакладацца і як дзяржава, і як імпэрыя. Стваральнікам панятку «Трэці райх» лічыцца нямецкі пісьменьнік і перакладчык Артур Мёлер ван дэн Брук, які прытрымліваўся нацыяналістычных поглядаў. Паводле гэтай канцэпцыі, Першым райхам была Сьвятая Рымская імпэрыя нямецкай нацыі. Яна існавала з 962 году, калі Отан I Вялікі быў абвешчаны імпэратарам у Саборы Сьвятога Пятра ў Рыме, што мусіла падкрэсьліваць пераемнасьць ад Рымскай імпэрыі, і прыпыніла сваё існаваньне ў 1806 годзе пасьля шэрагу паражэньняў, нанесеных ёй войскамі Напалеона. Другім райхам была Нямецкая імпэрыя, абвешчаная ў 1871 годзе падчас кіраваньня Вільгельма I Гагенцолерна і ліквідаваная ў выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году. Трэці райх мусіў прыйсьці на зьмену кволай Ваймарскай рэспубліцы.

Гітлер пераняў ідэю Трэцяга райха ад Мёлера ван дэн Брука. Сам Мёлер ван дэн Брук асабіста сустракаўся з Гітлерам і застаўся пра яго высокага меркаваньня[16]. У 1925 годзе Мёлер ван дэн Брук скончыў жыцьцё самагубствам.

Трэці райх нярэдка называюць «Тысячагадовым райхам» (па-нямецку: Tausendjähriges Reich). Гэтая назва ўвайшла ва ўжытак пасьля выступленьня Гітлера на партыйным зьезьдзе ў Нюрнбэргу ў верасьні 1934 году. «Тысячагадовы райх» Гітлера перагукаецца з хрысьціянскім містыцызмам. У прыватнасьці, тысячыгадовая дзяржава згадваецца ў Адкрыцьці Яна Багаслова.

« І ўгледзеў я анёла, што сыходзіў зь неба, які меў ключ да бездані і вялікі ланцуг у сваёй руцэ. Ён узяў цмока, зьмея адвечнага, які ёсьць д’ябал і сатана і скаваў яго на тысячу гадоў, і ўкінуў яго ў бездань, і ўвязьніў яго, і паклаў над ім пячатку, каб ня зводзіў ужо народы, пакуль ня мінецца тысяча гадоў; а пасьля гэтага ён павінен быць вызвалены на кароткі час.

І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, якія не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, і не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. Яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў; а рэшта памерлых не ажылі, пакуль ня мінецца тысяча гадоў. Гэта — першае ўваскрэсеньне. Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў.

»

На тлумачэньні гэтага ўрыўку заснавана вучэньне хіліязм. Адным зь яго яскравых прадстаўнікоў быў манах Ёахім Флёрскі, які жыў у XI стагодзьдзі і распрацаваў вучэньне пра тры царствы: Царстве Бога Айца, Царстве Бога Сына і Царстве Сьвятога Духа. Царства Сьвятога Духа і павінна было стаць тысячагадовым царствам[17]. Лічыцца, што ідэі Ёахіма Флёрскага пра тры царствы аказалі ўплыў на Мёлера ван дэн Брука.

Папярэднікі і наступнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднікі й акупаваныя дзяржавы:
Вэймарская рэспубліка
Тэрыторыя Саарскага басэйна
Першая Аўстрыйская Рэспубліка
Чэхаславаччына
Клайпэдскі край
Вольны горад Данцыг
Польская Рэспубліка (1918–1939)
Данія
Нарвэгія
Люксэмбург
Нідэрлянды
Бэльгія
Трэцяя рэспубліка
Каралеўства Югаславія
СССР

Наступныя дзяржавы:
Савецкая зона акупацыі Нямеччыны
Амэрыканская зона акупацыі Нямеччыны
Брытанская зона акупацыі Нямеччыны
Француская зона акупацыі Нямеччыны
Чэхаславаччына
Польская Народная Рэспубліка
Люксэмбург
Фэдэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія
Акупацыйныя зоны Аўстрыі
Фленсбургскі ўрад

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Die Verfassung des Deutschen Reichs. — 1919. (ням.)
  2. ^ Deutsches Reich / Deutsches Kaiserreich (ням.) Цытата: «D. R. ist die offizielle Bezeichnung des deutschen Staates von 1871 bis 1945. (зь ням. „Нямецкі райх — афіцыйная назва нямецкіх дзяржаваў з 1871 па 1945 год“)». Bundeszentrale für politischen Bildung.
  3. ^ Deutsches Reich (ням.). Brandenburgische Landeszentrale für politische Bildung.
  4. ^ Костин А. А. Американские оценки вклада Югославии в борьбу с нацистской Германией и её союзниками. — Немцы в России: взгляд из провинции. Сборник материалов III Всероссийской научной конференции с международным участием. Киров, 22 — 23 октября 2015 года. — Киров: Радуга-Пресс, 2015. (рас.)
  5. ^ Фомин Василий Тимофеевич Фашистская Германия во второй мировой войне, сентябрь 1939 г. — июнь 1941 г.. — Москва: Наука, 1978. — 327 с. (рас.)
  6. ^ Строканов Александр Алексеевич, Жданова Светлана Юрьевна, Пузырёва Любава Олеговна. Анализ учебников истории в России и США с точки зрения репрезентации в них Второй мировой войны. — Политическая лингвистика. — 2016. — С. 205—212. (рас.)
  7. ^ third reich: an overview (анг.). Holocaust Encyclopedia.
  8. ^ Germany 1933: From democracy to dictatorship (анг.). anne frank house.
  9. ^ rise of the nazi party (анг.). Holocaust memorial day trust.
  10. ^ Росквіт і падзеньне Трэцяга Райху на дзесяці фотаздымках. Palatno Media (8 сьнежня 2023).
  11. ^ а б Nazi Leadership and the Holocaust (анг.). University of Kentucky, College of Arts & Sciences. Department of History.
  12. ^ Прыход Гітлера да ўлады. Прычыны прыходу Гітлера да ўлады. be.delachieve.com.
  13. ^ Что такое рейх и сколько их было? (рас.). www.aif.ru. Архіўная копія ад 2018-12-03 г.
  14. ^ Третий рейх // Телевизионная башня. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 32). — Улан-Батор [Электронный ресурс]: 2016. — 372 с. — ISBN 978-5-85270-369-9 (рас.)
  15. ^ The Editors of Encyclopaedia. Third Reich // Encyclopedia Britannica (анг.)
  16. ^ Мазарчук Д.В. Консервативные революционеры Веймарской Германии о государственности и праве (рас.). Право и политика.
  17. ^ Абрамс М.Г. Апокалипсис: темы и вариации = Apocalypse: theme and variations // In: The Apocalypse in English Renaissance Thought and Literature. — Манчестер: Manchester U. P., 1984. — С. 342—368. — ISBN 5-09-002630-0