Ігар Клімаў
Выгляд
Ігар Клімаў лац. Ihar Klimaŭ | |
| Дата нараджэньня | 6 студзеня 1968 (57 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | БДУ |
| Занятак | мовазнавец, паліглот |
| Навуковая сфэра | мовазнаўства |
| Месца працы | Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце (1999—2000) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў (2000-) |
| Сябра ў | Міжнародная асацыяцыя беларусістаў і Міжнародны камітэт славістаў |
| Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Ігар Паўлавіч Клімаў — беларускі мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1992), асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пры катэдры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства (1995). Працаваў у Гуманітарна-эканамічным недзяржаўным інстытуце (1997—1998), Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце (1999—2000). Ад 2000 выкладае ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры.
Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыкі тэксту, сацыялінгвістыкі.
Мае каля 30 публікацыяў у беларускіх і замежных навуковых выданьнях.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўтары PAL(недаступная спасылка) // КРАЙ — KRAJ 1—2 / 2002