Антон Сомін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Сомін
Дата нараджэньня 13 сьнежня 1988(1988-12-13) (35 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак мовазнаўца
Месца працы

Антон Аляксандравіч Сомін (13 сьнежня 1988, Менск) — беларускі і расейскі мовазнаўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе скончыў Расейскі дзяржаўны гуманітарны ўнівэрсытэт (спэцыяльнасьць «Тэарытычная і практычная лінгвістыка»). З 2015 году працуе навуковым супрацоўнікам Школы філялёгіі Вышэйшай школы эканомікі (Масква).

У 2016 годзе ў Маскве выкладаў беларускую мову ў «Школе моваў суседзяў»[1].

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар артыкулаў з пытаньняў сацыялінгвістыкі. У 2017 годзе выйшла яго кніга «Белорусский язык. Самоучитель» («Беларуская мова. Дапаможнік для саманавучання»), прызначаная для навучаньня беларускай мове як замежнай. Адметнасьць дапаможніка ў тым, што пры арыентацыі на афіцыйную норму паралельна падаюцца зьвесткі пра клясычны варыянт на ўсіх узроўнях мовы — фанэтыкі, марфалёгіі, сынтаксісу і артаграфіі[2].

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Языковая рефлексия в современной Беларуси сквозь призму комментариев в инрернет-СМИ // Вестник РГГУ. Серия «История. Филология. Культурология. Востоковедение» / Московский лингвистический журнал. Т. 17, 2015. С. 62—86.
  • Метамоўная рэфлексія ў каментарыях да беларускамоўных навін не сацыялінгвістычнай тэматыкі // Беларуская мова ў ХХІ стагоддзі: асноўныя тэндэнцыі развіцця. — Мінск, 2015.
  • Белорусский язык. Самоучитель. — М.: Живой язык, 2017. — 224 с. — ISBN 978-5-8033-2373-0.
  • Белорусский язык / Н. В. Бирилло, Ю. Ф. Мацкевич, А. Е. Михневич, Н. В. Рогова, А. А. Сомин // Языки мира: Славянские языки (изд. 2-е, испр. и доп.). — СПб.: Издательство Нестор-История, 2017. — ISBN 978-5-4469-0830-1. — С. 576—624.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Путейко Д. Белорус преподает мову россиянам(недаступная спасылка), Комсомольская правда, 22.02.2018 г.
  2. ^ Сомін А. Новы падручнік «Белорусский язык. Самоучитель»: праблемы і рашэнні // Мова — Літаратура — Культура: матэрыялы VIII Міжнар. навук. канф., Мінск 15-16 вер., у 2 ч. Ч. 2. — Менск, 2006. С. 189—193.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]