Перайсьці да зьместу

BGN/PCGN-раманізацыя беларускай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

BGN/PCGN раманіза́цыя белару́скай мо́вы — мэтад раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту.

Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сыстэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае мэтады для 29 розных моваў. Сыстэма была распрацавана ў United States Board on Geographic Names і ў Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена BGN і PCGN у 1979 годзе.

Гэтая сыстэма ўжывае толькі базавы лацінскі альфабэт і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжываньня знаку інтэрпункцыі «·» для пазьбяганьня неадназначнасьцяў.

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979)

Беларуская літара Раманізацыя Заўвагі Прыклады
А (а)A (a) Антон = Anton
Вілейка = Vilyeyka
Б (б)B (b) Брэст = Brest
Дубна = Dubna
В (в)V (v) Віцебск = Vitsyebsk
Асіповічы = Asipovichy
Г (г)H (h) Гродна = Hrodna
Брагін = Brahin
Д (д)D (d) Добруш = Dobrush
Ліда = Lida
Е (е)Ye (ye) Гомель = Homyel’
Беліца = Byelitsa
Ё (ё)Yo (yo) Ёдкавічы = Yodkavichy
Нёман = Nyoman
Ж (ж)Zh (zh) Жлобін = Zhlobin
Ружаны = Ruzhany
З (з)Z (z) Зоя = Zoya
князь = knyaz
І (і)I (i) Ігнат = Ihnat
Мінск = Minsk
Й (й)Y (y)Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. Йосель = Yosyel’
Койданава = Koydanava
К (к)K (k) Крапіўна = Krapiwna
Менск = Myensk
Л (л)L (l) Лаўна = Lawna
Лёсік = Lyosik
Купала = Kupala
Вілейка = Vilyeyka
Міхал = Mikhal
Вільня = Vil’nya
Лепель = Lyepyel
М (м)M (m) Магілёў = Mahilyow
Няміга = Nyamiha
Н (н)N (n) Наваградак = Navahradak
Баранавічы = Baranavichy
О (о)O (o) Орша = Orsha
Востраў = Vostraw
П (п)P (p) Пінск = Pinsk
Дняпро = Dnyapro
Р (р)R (r) Рагачоў = Rahachow
Сураж = Surazh
С (с)S (s) Смаляны = Smalyany
Арэса = Aresa
Рось = Ros
Т (т)T (t) Талачын = Talachyn
Масты = Masty
У (у)U (u) Уладзімер = Uladzimer
Бабруйск = Babruysk
Ў (ў)W (w)Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але такі запіс можа сустрэцца ў тэкстах, аформленых паводле альтэрнатыўных правапісаў. Быхаў = Bykhaw
Воўпа = Vowpa
Іўе = Iwye
Ф (ф)F (f) Фолюш = Folyush
фортка = fortka
Х (х)Kh (kh) Хатынь = Khatyn’
Быхаў = Bykhaw
Ц (ц)Ts (ts) Ганцавічы = Hantsavichy
Стоўбцы = Stowbtsy
цьмяны = ts’ myany
мясцовы = myastsovy
Астравец = Astravyets
Прыпяць = Prypyats
Ч (ч)Ch (ch) Чэрыкаў = Cherykaw
Шчара = Shchara
Нарач = Narach
Ш (ш)Sh (sh) Шклоў = Shklow
Ашмяны = Ashmyany
Ы (ы)Y (y)Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазыцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. Ыттык-Кёль = Yttyk-Kyol’
Кобрын = Kobryn
Солы = Soly
Ь (ь)Гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. Копысь = Kopys
рунь = run
Э (э)E (e) Эйсманты = Eysmanty
Крэва = Kreva
Ю (ю)Yu (yu) Юры = Yury
уюн = uyun
Я (я)Ya (ya) Язэп = Yazep
Івянец = Ivyanyets
’’Гэты знак выкарыстоўваецца дзеля азначэньня палаталізацыі, і не ўваходзіць у стандартны альфабэт. зезд = z’’yezd
Зг (зг)Z∙h (z∙h)Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Кг (кг)K∙h (k∙h)Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Сг (сг)S∙h (s∙h)Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Тс (тс)T∙s (t∙s)Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Цг (цг)ts∙h (ts∙h)Карыстаньне гэтым дыграфам неабавязковае.
Ґ (ґ)G (g)Гэтая літара састарэлая.
  • United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]