Іна Каліта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліта.
Іна Каліта
Нарадзілася 8 траўня 1969(1969-05-08) (50 гадоў)
Берасьце
Навуковая сфэра славістыка
Месца працы Унівэрсытэт імя Яна Эвангеліста Пуркіне (Усьці над Лабэм)
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень кандыдат філязофскіх навук і доктар філязофіі

І́на Ўладзімераўна Каліта, у дзявоцтве Дзерунец (нарадзілася 8 траўня 1969 году, Берасьце, БССР, СССР) — беларуская[1] і чэская мовазнаўца, славістка. Доктарка філязофіі, кандыдат філялягічных навук.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла філялягічны факультэт БДУ (1986—1991). Кваліфікацыя: філёляг, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, расейскай мовы і літаратуры. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №29 Берасьця (1991—1994), пасьля ў сярэдняй школе №2 Кобрыню (1994—2000).

Ад 2001 року — навуковы супрацоўнік катэдры багемістыкі пэдагагічнага факультэту ва ўнівэрсытэце імя Яна Эвангелісты Пуркіне ў Усьці над Лабэм. Займаецца славістыкай, моўнай і літаратурнай кампаратыстыкай, сацыялінгвістыкай (субстандарты: трасянка, суржык, расейскі і чэскі слэнг), лінгвакультуралёгіяй, савецкай літаратурай, літаратурай СНД. Спэцыялізацыя ў галіне славістыкі: беларусістыка і расеістыка, выкладаньне расейскай як чужой, магічны рэалізм на прыкладзе творчасьці Дзьмітрыя Ліпскерава.

У 2005—2010 займалася на катэдры славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. Доктарка філязофіі (PhDr.), кандыдат філялягічных навук (Ph.D.).

Сябра Міжнароднае асацыяцыі беларусістаў, расейскай суполкі Расейская культуралёгія (Российская культурология).

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарка больш як 100 навуковых публікацыяў.

Манаграфіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калита, И. В. Очерки по компаративной фразеологии II. Цветная палитра в национальных картинах мира русских, беларусов, украинцев и чехов. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2017.
  • Калита, И. В. Очерки по компаративной фразеологии. Серая палитра в национальных картинах мира русских, беларусов и чехов. М.: Дикси Пресс, 2016.
  • Калита, И. В. Магические реминисценции в творчестве Дмитрия Липскерова. М.: Дикси Пресс, 2015.
  • Калита, И. В. Стилистические трансформации русских субстандартов, или книга о сленге. М.: Дикси Пресс, 2013.
  • Kalita, I. Obrysy a tvary nespisovnosti: ruština vs. čeština. Ruský slang v procesu vývoje. Ústí nad Labem, 2011.
  • Калита, И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, 2010.

Калектыўныя манаграфіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каліта, І. Фразеалагічныя інавацыі ў люстэрку інтэрнэту. // Каліта І., Сівіцкая Н., Ляшчынская В. Беларуская мова ў люстэрку традыцый і інавацый. (Пад аг. рэд. І. Каліты, Л. Яўдошынай). Ústí nad Labem: PF UJEP, 2019, с. 3-42.
  • Kalita, I. – Tulus, T. Feminine and Masculine Aspects of Belarusian Lexis and Phraseology in the Slavic Context. In:  Kalita, I., Tulus, T., Hapeyeva, V., Sivickaja, N. Gender in Language, Speech and Dialects. Belarusian Experience. (Ed. KALITA, I.) Ústí nad Labem: PF UJEP, EDUCA, 2017, 154 pp., p. 11-60.
  • Калита, И. В. Поколенческая идентичность (Новая литература на перекрестке современности). In: North American, European and Russian literature: modern problems of study. CIBUNET Publishing Monograph Series No. 2, (Ed. by ASPER, M). New York: CIBUNET Publishing, 2013, p. 3-22.
  • Каліта, І. Фанетычная лінгваўнікальнасць у ракурсе бінарнага канцэпта ‘свой’ – ‘чужы’. In: České vědomí Bělarusi – Чэшскае ўсведамленне Беларусі. Praha: KAROLINUM, 2013, 428 s., s. 49—60.
  • Калита, И. Идеи Я. Мукаржовского в контексте начал (структурализма и двух веков). In: Stereotypes in Literatures and Cultures. International reception studies. (Eds.: GEYBULLAYEVA, R. a ORTE, P.) Frankfurt am Main: Peter Lang, 2010, 300 pp., p. 108—118.

Падручнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калита, И. Практика речевого общения. Часть I. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2013.
  • Калита, И. В. Основы межкультурной коммуникации. Знакомство с постсоветскими государствами. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2012.
  • Калита, И. В. Практическая фонетика современного русского языка с основами теории. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2011.
  • Калита, И. Фонетика русского языка. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2002.
  • Kalita, I., Celerová, J. Praktická cvičení z ruského jazyka. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2003.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Калита, Инна В. (филолог)(рас.) Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 12 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]