Перайсьці да зьместу

Нацыянальная сымболіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі нацыянальны герб
Беларускі нацыянальны сьцяг

Нацыянальная сымболіка — комплекс унівэрсальных сэмантычных знакаў, колераў, выяваў, якія складаюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць нацыі (народа), яго эстэтычны густ і сьветаўспрыманьне, філазофскае асэнсаваньне свайго месца ў цывілізацыі[1]. Мае сувязі з нацыянальна-вызвольным або культурна-адраджэнскім рухам і ўвасабляе аб’яднаньне нацыі ў змаганьні за дзяржаўнае самавызначэньне[2]. Цесна спалучаецца з нацыянальнай ідэяй[3].

Звычайна комплекс нацыянальнай сымболікі складаецца з гербу, сьцяга і гімну. Прапанаваны нацыянальнымі элітамі і прыняты ды замацаваны ў сьвядомасьці насельніцтва такі комплекс разглядаецца як своеасаблівы «код нацыі»[3].

Беларуская нацыянальная сымболіка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Комплекс беларускай нацыянальнай сымболікі ўвасабляе гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бел-чырвона-белы сьцяг[1]:

На статус беларускага нацыянальнага гімну прэтэндуюць некалькі твораў, сярод якіх вылучаецца дзяржаўны гімн Беларускай Народнай РэспублікіМы выйдзем шчыльнымі радамі[9].

Апроч таго, у якасьці аднаго з нацыянальных сымбаляў разглядаецца дэвіз Жыве Беларусь![10].

  1. У назьве сьцяга ўжываецца адметная скарочаная форма прыметніка (бел-), якая ёсьць адзнакай высокага (паэтычнага) стылю. Таксама сустракаецца азначэньне сьцяга з звычайнай поўнай формай прыметніка — бела-чырвона-белы сьцяг. Тым часам скарот БЧБ, на думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, у гутарковай мове лепей замяняць на наш сьцяг.
  1. 1 2 3 4 5 Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
  2. Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 4.
  3. 1 2 Ляхоўскі Ў. Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным. Наша гісторыя. Праверана 30 студзеня 2021 г.
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 траўня 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»
  5. Вячорка В. Ці правільна казаць «бел-чырвона-белы»? А слову ўжо сто гадоў, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  6. Пастанова Вучонага савета Інстытута гісторыі АН Беларусі ад 12 верасня 1991 года // Народная газета. 7 лютага 1995. С. 1.
  7. Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные», TUT.BY, 11.11.2020 г.
  8. Навумчык С. Ці патаптаўся б амапавец па фатаздымку сваёй маці, Радыё Свабода, 10 лістапада 2020 г.
  9. Вячорка В. Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
  10. Дацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 13 студзеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]