Распад СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Распад СССР — палітычны працэс, які распачаўся ў 1990 годзе з прыняцьцем Даклярацыяў незалежнасьці шэрагам сяброў Зьвязу (у тым ліку й БССР) і завяршыўся 8 сьнежня 1991 году падпісаньне Белавескіх пагадненьняў.

Прычынамі распаду Зьвязу былі: неразьвязанасьць у СССР нацыянальнага пытаньня, застой у эканоміцы й іншыя. Пры гэтым гэтыя фактары паасобку ня несьлі вызначальнай пагрозы, але канкрэтны зьбег абставінаў прывёў да развалу СССР. Важным фактарам было супрацьстаяньне Барыса Ельцына й Міхаіла Гарбачова. Да 1990 году іх патэнцыял як дзеячоў зраўняўся, і ніводны зь іх не жадаў дзяліцца ўладаю з другім. У сакавіку 1990 году абвесьціла незалежнасьць Летува. Урад СССР абвесьціў аб намеры падпісаць новую зьвязную дамову. А гэта фактычна ставіла пад сумнеў дамову ад 1922 году. Нягледзячы на шматлікія цяжкасьці, у ліпені 1991 году новая дамова была распрацаваная. Плянавалася падпісаць яе 20 жніўня таго ж году. Але жнівеньскі путч перарваў усе спробы. Адна за адной рэспублікі абвяшчала поўны сувэрэнітэт. 24 жніўня гэта зрабіла УССР, 25 жніўня — БССР. Працэс стаў незваротны, ён імкліва разьвіваўся. У верасьні 1991 году канчаткова сфармавалася Рэспубліка Беларусь — з новымі сымбалямі й новым назовам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]