Палескія гаворкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пале́скія гаворкі — гаворкі беларускае мовы, распаўсюджаныя на беларускім Палесьсі.

Палескія гаворкі й беларускае Палесьсе

Для гаворак характэрна няпоўнае недасымілятыйнае аканьне: бага́то, горэ замест багата, гора; канчаткі е й э: дубэ, кавале, хустке ў Назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў і спэцыфічная форма загаднага ладу дзеясловаў: нясеце, сядзеце.[1]

Гаворкі Палесься — гаворкі на тэрыторыі Заходняга і Ўсходняга беларускага Палесься.

Слуцка-мазырская група гаворак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Моўнае аблічча фармуюць мазырскія й часткова слуцкія гаворкі. Для гаворак характэрна оканьне.[2]

Прыклады:

  • Аўёс — авёс
  • Кобула — кабыла
  • Камяня — качарга
  • Ёмка — чапала
  • Навальны дождж — лівень
  • Гаўяда ў Пінскім рэґіёне, тавар - у Лельчыцкам — свойская рагатая жывёла
  • Скарда — рунь
  • Куранятніца — курыца, якая водзіць куранят
  • Хлёў — хлеў
  • Кашара — абгароджанае месца для жывёлы ў полі ці ў лесе
  • Хоньдзя — ліхаманка, трасца

Лельчыцкі раён:

  • було бага́то
  • са́мо
  • гла́вно
  • до́брэ / до́бре
  • замест каб выкарыстоўваецца шоб
  • мо́цно
  • уну́чок
  • смяю́са замест нормы сьмяюся (няма зьмягчэньня літары с)

Лексычны ляндшафт дыялекту нераўнамерны, сустракаюцца лякалізмы. Напрыклад, слова лепак (літ. норма — пячнік) у Лельчыцкім раёне.

Заходнепалескія гаворкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходнепалескія гаворкі малападобныя да іншых гаворак краіны, разглядаюцца па-за асноўным дыялектным масівам беларускае мовы. Для гаворак характэрна оканьне, адсутнасьць дзеканьня / цеканьня. Ахарактарызаваць гаворкі вельмі складана, бо нават у розных вёсках рэґіёну гавораць па-рознаму.[3]

Камяніцкі раён:

  • я бэ́ла замест я біла
  • де́ті замест дзеці
  • мны́го замест многа
  • скутэ́на замест скатына
  • прынэсэ́мо замест мы прынясем
  • вона́ замест яна
  • кавду́н — страўнік у сьвіньні (в не пераходзіць у ў)

Пінскі раён:

  • віз, кінь, кіт / вуз, кунь, кут замест воз, конь, кот
  • коцу́ба — качарга
  • цыбахы — пер’е цыбулі
  • повх — крот (в не пераходзіць у ў)
  • мутю́н, мутю́ха — манюка

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]