Перайсьці да зьместу

Воля народу: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 28: Радок 28:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://knihi.com/none/Vola_narodu_Vilnia,_1923_pdf.zip.html Сканы газэты на Кніжнай паліцы]
* [http://knihi.com/none/Vola_narodu_Vilnia,_1923_pdf.zip.html Сканы газэты на Кніжнай паліцы]
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2349 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})]


{{Беларускія пэрыядычныя выданьні}}
{{Беларускія пэрыядычныя выданьні}}

Вэрсія ад 21:21, 30 верасьня 2016

Воля народу
Тып газэта
Выдавец Уладзіслаў Знамяроўскі
Галоўны рэдактар Уладзіслаў Знамяроўскі
Рэдактар Уладзіслаў Знамяроўскі
Заснаваная 21 кастрычніка 1923
Закрытая 25 кастрычніка 1923
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня

«Воля народу» — заходнебеларуская газэта. Выдавалася 21 — 25 кастрычніка 1923 г. у Вільні на беларускай мове.

Рэдактар-выдавец Уладзіслаў Знамяроўскі. У газэце супрацоўнічалі Янка Пачопка, А. Радкевіч і інш.

Мела рубрыкі: «Палітычныя падзеі», «Весткі з вёскі», «З польскага сойму», «З газэт», «Хроніка». Выступала супраць палітыкі польскага ўраду, нацыянальнага прыгнёту, уздымала пытаньні сацыяльнага становішча сялянства ў Заходняй Беларусі. Заклікала да гуртаваньня беларускіх сіл і арыентацыі іх на беларускіх паслоў у Сойме, аналізавала палітычнае становішча ў краіне (артыкул «Каму бэндзе гожай», а каму «бэндзе лепей» — пад псэўданімам Віс), разглядала высунутую яшчэ ў 1910-я г. эўрапейскімі сацыял-дэмакратамі ідэю Злучаных Штатаў Эўропы (артыкул «Злучаныя Штаты Эўропы» Радкевіча), выказвала занепакоенасьць узмацненьнем таталітарных тэндэнцый у Нямеччыне (публікацыя Кугельмана). Шмат увагі аддавала разьвіцьцю грамадзкага самаўсьведамленьня працоўных, барацьбе за беларускую асьвету, заклікала адкрываць прыватныя беларускія школы, ствараць сельскія каапэратывы (публікацыі пад псэўданімам П.Бахрым), гурты артыстаў-аматараў, пасылаць «хадакоў» у сойм і ўрад.

Зьмешчаны інтэрпэляцыя беларускіх дэпутатаў у сойм у сувязі са злоўжываньнямі польскіх вайскоўцаў на заходнебеларускіх землях, матэрыялы пра рэпрэсіі польскіх уладаў у Валожынскім і Вілейскім павеце, інфармацыя аб падзеях у сьвеце (выступленьні беспрацоўных у Бэрліне, Кёльне і інш. гарадах Нямеччыны, дывэрсіі ў рэдакцыях фашысцкіх газэт і работу парлямэнту ў Італіі, парлямэнцкія выбары ў Аўстрыі, міжнародную сялянскую канфэрэнцыю ў Маскве і інш.). Рэклямавала новыя кнігі, пэрыядычныя выданьні, друкавала парады сельскім гаспадарам. Выйшлі 2 нумары.

Літаратура

  • Чарняева, А. І. «Воля народу» / А. І. Чарняева // Энцыкляпедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 357. — ISBN 5-85700-142-0.

Вонкавыя спасылкі