Янка Пачопка
Янка Пачопка лац. Janka Pačopka | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Пачопка |
Псэўданімы | І.Р.; Башкір; Ів. П-ка; Праваслаўны; Шкірба; Я. П.; Янка Башкір; Я. Шкір-ба |
Нарадзіўся | 26 кастрычніка 1890 |
Памёр | 26 траўня 1977 (86 гадоў)
|
Пахаваны |
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, рэдактар, выдавец, перакладнік, фальклярыст, сельскагаспадарнік |
Гады творчасьці | 1912-1977 |
Дэбют | 1912 |
Значныя творы | «Гурток» (1926), «Дурнішча: Народная казка з Дзісненшчыны» (1927) |
Янка Пачопка, сапраўднае імя Іван Пачопка (26 кастрычніка 1890, в. Летнікі, Дзісенскі павет, Віленская губэрня Расейскай імпэрыі — 26 траўня 1977, в. Малінаўка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць, БССР; Псэўданімы і крыптанімы: І.Р.; Башкір; Ів. П-ка; Праваслаўны; Шкірба; Я. П.; Янка Башкір; Я. Шкір-ба) — беларускі сьвецкі праваслаўны і культурны дзяяч, удзельнік хрысьціянскага руху пачатку XX ст., рэдактар і выдавец, пісьменьнік, перакладнік, фальклярыст, аграном[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і лесьніка Пятра Пачопкі. Скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу (1914), затым 3-х месячныя курсы па жывёлагадоўлі і малочнай гаспадарцы пры Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Служыў чыноўнікам Дэпартамэнту земляробства Віленскай губэрні. У 1920-я гады выдаў у Вільні шэраг кнігаў сельскагаспадарчай тэматыкі. У 1925 года рэдагаваў і выдаваў у Варшаве рэлігійны двухтыднёвік «Праваслаўны Беларус», з чэрвеня 1925 году — штомесячнік-дадатак, дзе публікаваліся царкоўныя казаньні на беларускай мове. У 1930-я гады жыў на ўласнай гаспадарцы. У 1939—1958 гадах працаваў аграномам[2].
Быў блізкім сябрам Язэпа Драздовіча. Мастак стварыў некалькі партрэтаў Я. Пачопкі, а таксама рыхтаваў ілюстрацыі да яго кнігаў, у тым ліку у 1923 годзе ўсе ілюстрацыі да кнігі «Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вульлях». Многія работы і некаторыя асабістыя рэчы Я. Драздовіча доўгі час захоўваліся ў сям’і Я. Пачопкі. Таксама сябраваў з Міхасём Машарам, зь якім ўсе трое ўтваралі своеасаблівае творчае трыё. Часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-ых г.г., у Летніках. Ладзілі там паэтычныя вечары і культурныя мерапрыемствы[3].
Меў траіх дзяцей — сына і дзвюх дачок. Дзядзька сяброўкі Саюза беларускіх патрыётаў Людмілы Краснадубскай[4].
Пахаваны ў в. Малінаўка Глыбоцкага раёну[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў перакладам з расейскай у «Нашай Нівай» у 1912 годзе. Першы верш Я. Пачопкі «Дудар» апублікаваны ў «Нашай ніве» ў 1913 годзе[5].
Першае апавяданьне «Злы лёс» выйшла ў газэце «Савецкая Беларусь» у 1921 годзе. Між іншым аўтар камэдыі «Гурток» (1926). У міжваеннае дваццацігодзьдзе шырока друкаваўся на старонках заходнебеларускіх дзіцячых часопісаў («Заранка», «Praleski»). Супрацоўнічаў з заходнебеларускімі пэрыядычнымі выданьнямі («Маланка», «Калосьсе», «Сялянская Ніва», «Chryścijanskaja Dumka»)[6].
Зьбіраў народныя казкі і паданьні, на аснове якіх напісаў кнігу «Народныя казкі і апавяданьні Дзісьненшчыны», але з яе ў 1927 годзе была надрукавана толькі адна казка «Дурнішча: Народная казка з Дзісьненшчыны»[3].
У 1920-я гады ў Вільні выйшлі кнігі Я. Пачопкі на сельскагаспадарчую тэматыку «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць» (1923), «Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вульлях» (1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928)[7].
Рукапісны сшытак вершаў Я. Пачопкі захоўваўся ў яго старэйшай дачкі, Ліны Іванаўны Павульскай, якая перадала яго на сталае захаваньне Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пачопка Янка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — Т. 2 : Верабей-Іваноў. — С. 510—511.
- ^ Кожан, К. А. Янка Пачопка — паэт і аграном / К. А. Кожан // Памяць: Шаркаўшчынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.]; уклад. Л. М. Лабачэўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Белта, 2004.
- ^ а б в Марачкіна, І. Паэт з вёскі Летнікі / І. Марачкіна // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 11 студз. — С. 7.
- ^ Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мн., 2001. — С. 245.
- ^ Пачопка Янка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — Т. 2 : Верабей-Іваноў. — С. 510—511.
- ^ Рублеўскі, С. Як Васіль Пачопка надрэзаў помачы на штанах глабальнай дэмакратыі: [апавяданне] / С. Рублеўскі // Народнае слова. — 2004. — 29 крас. — С. 14.
- ^ Пачопка Янка // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — Т. 2: Верабей-Іваноў. — С. 510—511.
- ^ Рублеўскі, С. Як Васіль Пачопка надрэзаў помачы на штанах глабальнай дэмакратыі : [апавяданне] / С. Рублеўскі // Народнае слова. — 2004. — 29 крас. — С. 14.
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце Віленскай губэрні
- Памерлі 26 траўня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Глыбоцкім раёне
- Пахаваныя ў Глыбоцкім раёне
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія публіцысты
- Беларускія рэдактары
- Беларускія аграномы
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускія рэлігійныя дзеячы
- Беларускамоўныя пісьменьнікі