Перайсьці да зьместу

Раніца (1921): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://knihi.com/none/Ranica_stodziennaja,_hramadzskaja,_palitycnaja_i_literaturnaja_hazeta_-_redaktar_i_vydaviec_Vaclau_Adamovic_Vilnia_Druk,_1921-1922_pdf.zip.html Архіў газэты Раніца], [[Беларуская палічка]]
* [http://knihi.com/none/Ranica_stodziennaja,_hramadzskaja,_palitycnaja_i_literaturnaja_hazeta_-_redaktar_i_vydaviec_Vaclau_Adamovic_Vilnia_Druk,_1921-1922_pdf.zip.html Архіў газэты Раніца], [[Беларуская палічка]]
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2463 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}}]


{{Беларускія пэрыядычныя выданьні}}
{{Беларускія пэрыядычныя выданьні}}

Вэрсія ад 20:03, 29 верасьня 2016

«Раніца» (1921) — грамадзка-палітычная і літаратурная газэта. Выдавалася з 22 сьнежня 1921 да 16 лютага 1922 гг. у Вільні на беларускай мове штодзённа.

Рэдактар-выдавец Вацлаў Адамовіч. Надрукавала стэнаграму Беларускага зьезду, скліканага ў сьнежні 1921 г. у Вільні прыхільнікамі Польшчы.

Насуперак пастановы Беларускага нацыянальнага камітэту аб байкоце беларусамі выбараў у Віленскі сейм агітавала насельніцтва за ўдзел у выбарах і выставіла сьпіс сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Пасьля выбараў інфармавала аб дыскусіях у сейме пра будучы лёс Віленшчыны. Шмат увагі аддавала пытаньням рээвакуацыі бежанцаў з Савецкай Расеі, якія пакінулі Заходнюю Беларусь у час 1-й сусьветнай вайны.

Публікавала дыскусійныя матэрыялы («Аб рэлігійнай уніі на Беларусі» М.Каляды, «Беларуская інтэлігенцыя і будаўніцтва Беларусі» пад крыптанімам «С-с» і нш.), агляды міжнароднага становішча, выказваньні і інтэрвію членаў польскага ўрада, весткі з Савецкай Беларусі. Зьмясьціла творы Я.Піліпава, Вацлава Адамовіча (пад псэўданімам Дзяргач), А.Шуляка і інш. Закрытая ў сувязі з завяршэньнем акцыі афіцыйнага далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Выйшлі 32 нумары.

Вонкавыя спасылкі