Перайсьці да зьместу

Томас Мюлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Мюлер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 верасьня 1989(1989-09-13)[1][2] (35 гадоў)
Рост 185 см[4]
Вага 76 кг[4]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2009
2009—
Баварыя II
Баварыя
35 (16)
476 (150)
Зборныя
2010— Нямеччына 131 (45)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 ліпеня 2024.

Томас Мюлер (па-нямецку: Thomas Müller; нарадзіўся 13 верасьня 1989 году, Вайльгайм-ін-Обербаерн, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі нападніка. Мюлер можа гуляць на розных пазыцыях, як то атакуючага паўабаронцы, другога форварда. Томас зьяўляецца бронзавым прызэрам чэмпіянату сьвету 2010 году. Уладальнік «Залатой буцы» чэмпіянату сьвету 2010 году (5 мячоў + 3 перадачы) і найлепшым маладым гульцом чэмпіянату. Чэмпіён сьвету 2014 году.

У Бундэсьлізе дэбютаваў 15 жніўня 2008 году ў матчы супраць «Гамбургу». 12 верасьня 2009 году Томас аформіў свой ​​першы дубль у Бундэсьлізе ў матчы з «Барусіяй» Дортмунд, а праз тры дні паўтарыў свой ​​вынік ужо ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы мячы ў браму «Макабі» з Хайфы (3:0). Па выніках сэзону ён, нароўні з Тоні Кроосам, Марка Марынам і Штэфанам Кісьлінгам стаў адкрыцьцём чэмпіянату, забіўшы 13 мячоў і выдаўшы 10 галявых перадач. У агульнай складанасьці ў сэзоне 2009—2010 гадоў Томас забіў 19 галоў. Трансфэрны кошт гульца на 28 верасьня 2011 году складаў 33 млн эўра.

У матчы за «Баварыю»

Перад пачаткам новага сэзону Томас падоўжыў кантракт зь мюнхэнцамі да 2015 году[5]. Першым трафэем для «Баварыі» ў новым сэзоне стаў Супэркубак краіны, дзе ў матчы супраць «Шальке-04» Томас забіў першы гол, а каманды трывала перамогу зь лікам 2:0. У матчы-адкрыцьці чэмпіянату на «Альянц-Арэне» «Баварыя» прымала «Вольфсбург». Томас зноў выйшаў у старце і адкрыў лік сваім галам у Бундэсьлізе на 9 хвіліне матчу. Аднак «ваўкам» атрымалася зраўняць лік, але «мюнхэнцы» намаганьнямі Франка Рыбэры атрымалі перамогу ў кампэнсаваны час зь лікам 2:1. Мюлер стала забіваў за клюб, аднак у гэтым сэзоне гэтае не дапамагло клюбу з поўдня Нямеччыны, «Баварыя» скончыла сэзон без трафэяў.

Пасьля сыходу Люі ван Гааля і зьяўленьня новага трэнэра Юпа Гайнкеса Томас ня страціў месца ў асноўным складзе каманды. У першым матчы сэзону Томас выйшаў на пляцоўку зь першых хвілінаў і правёў увесь матч, аднак «Баварыя» саступіла мёнхэнглядбаскай «Барусіі». 20 жніўня Мюлер паўдзельнічаў у разгроме «Гамбургу» (5:0), зрабіўшы дзьве галявыя перадачы. Першы гол у чэмпіянаце Томас забіў 18 верасьня, у матчы 6-га туру супраць «Шальке», замацаваўшы перавагу «мюнхэнцаў» (2:0). Ужо ў наступным туры Мюлер забіў другі гол у сэзоне, адкрыўшы лік у матчы супраць «Баеру» на 5 хвіліне сустрэчы (3:0). Аднак, асноўную стаўку на сэзон «Баварыя» зрабіла на Лігу чэмпіёнаў, фінал якой праходзіў на хатнім стадыёне клюбу — «Альянц-Арэне». «Баварыя» стала праходзіла ва ўсіх турнірах далей, а Томас зьяўляўся адным з ключавых гульцоў каманды. Паводле вынікаў сэзону Томас стаў фіналістам Кубка Нямеччыны, Лігі чэмпіёнаў, а таксама правёў усе матчы ў чэмпіянаце, аднак каманда і ў гэтым турніры апынулася на другім прыступку.

Наступны сэзон 2012—2013 гадоў стаў сапраўды файным для камадны, пры гэтым у заваяваньнях трафэяў Томас прымаў актыўны ўдзел. Ужо 12 жніўня 2012 году «Баварыя» стала ўладальнікам Супэркубка, пры гэтым матч скончыўся зь лікам 2:1, а Мюлер стаў аўтарам пераможнага голу. 24 жніўня, у першым матчы туру Мюлер адразу адзначыўся, клюб атрымаў перамогу з рахункам 0:3. Гэты гол стаў першым з 13-ці, якія забіў Томас у чэмпіянаце ў гэтым сэзоне. Гэтак жа шмат, Томас забіваў у Лізе чэмпіёнаў, прычым тры мячы ён забіў у паўфіналах у матчых супраць «Барсэлёны» (два ў хатнім матчы, і адзін у гасьцявым). У фінале, аднак, Томас не забіваў, але гэтае ня здолела перашкодзіць «Баварыі» стаць пераможцам эўрапейскага першынства. Празь некалькі дзён пасьля гэтага, Томас забіў і аддаў галявую перадачу ў фінальным матчы Кубка Нямеччыны. У выніку «Баварыя» перамагла ў фінале «Штутгарт» зь лікам 3:2, заваяваўшы 3 трафэй за сэзон.

У сэзоне 2013—2014 гадоў у клюб прыйшоў Хасэп Гвардыёля на замену Юпу Гайнкесу. З новым трэнэрам у Томаса склаліся добрыя адносіны, і ён працягваў гуляць на звыклай для сябе пазыцыі, часам выходзячы цэнтральным нападнікам. Пасьля сэзону Томас падоўжыў пагадненьне з клюбам да 2019 году й адмовіўся ад прапанаванага кантракту з боку «Манчэстэр Юнайтэд». У новым сэзоне Томас двойчы адзначыўся ў матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць данецкага «Шахтару» (7:0), запісаўшы такім чынам на свой рахунак 26 гол у турніры за ўсе сэзоны. Такі ж паказчыў меў на сваім рахунку былы ягоны партнэр па нападу Марыё Гомэс. 21 красавіка 2015 году Томас забіў зноўку, на гэты раз партугальскаму «Порту», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам у Лізе чэмпіёнаў сярод нямецкіх гульцоў[6].

3 сакавіка 2010 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы са зборнай Аргентыны на мюнхэнскай «Альянц Арэне». Мюлер выйшаў у стартавым складзе й быў заменены на 66-й хвіліне на іншага дэбютанта Тоні Крооса, а немцы саступілі 0:1. На чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі ў першым жа для немцаў матчы групавога этапу пацьвердзіў свае бамбардзірскія амбіцыі, забіўшы тры мячы ў браму зборнай Партугаліі, стаўшы такім чынам аўтарам першага хет-трыку на турніры.

«Баварыя»:

Нямеччына:

У лістападзе 2009 году Томас ажаніўся на сяброўцы Лізе, зь якой сустракаўся 2 гады.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]